Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

1 Сак 2022

НАК Беларусі катэгарычна не згодны з рашэннямі выканкама МАК

НАК Беларусі катэгарычна не згодны з рашэннямі выканкама МАК
Фота з архiва

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь і спартыўная супольнасць Беларусі катэгарычна не згодны з рашэннямі выканкама МАК ад 25 і 28 лютага 2022 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.

У заяве беларускага Нацыянальнага алімпійскага камітэта гаворыцца:

"Прынцып "спорт па-за палітыкай" ужо даўно прымяняецца Міжнародным алімпійскім камітэтам вельмі выбіральна. Падтрымліваючы палітычныя рашэнні асобных краін, МАК пазбаўляе многіх спартсменаў адзінага ў жыцці шанцу праявіць сябе.

НАК Беларусі лічыць нелегітымнымі і супярэчнымі міжнароднаму праву заклікі выканкама МАК адхіліць беларускіх атлетаў ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах, не выкарыстоўваць дзяржаўны сцяг і не выконваць дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. Гэта рашэнне не падлягае ніякаму тлумачэнню і заснавана на недакладнай інфармацыі.

Калі МАК дэкларуе сваім вышэйшым прыярытэтам абарону спартсменаў ад усіх форм уціску і дыскрымінацыі, у тым ліку па нацыянальнай прыкмеце, чаму ён дапускае адхіленне ад удзелу ў спаборніцтвах ні ў чым не вінаватых спартсменаў Беларусі, якія нічога не парушылі і выступаюць супраць любых войнаў і ўзброеных канфліктаў.

Беларускія спартсмены, якія ўдзельнічаюць у міжнародных спаборніцтвах, ужо сутыкаюцца з пагрозамі і дыскрымінацыяй у свой адрас, у тым ліку падаграваемай дзеяннямі МАК.

Прымаючы паспешныя і неабдуманыя рашэнні, МАК уступае ў санкцыйную і інфармацыйную вайну замест таго, каб ствараць і будаваць Мір на аснове алімпійскіх ідэалаў.

МАК не цікавіць факт, што Беларусь не парушала алімпійскае перамір'е і беларускія войскі не прымаюць удзелу ў канфлікце на тэрыторыі Украіны.

Беларусь як ніхто памятае наступствы страшнай, разбуральнай вайны, менавіта таму наша краіна чарговы раз па ўласнай ініцыятыве выступае дыялогавай пляцоўкай для правядзення мірных перагавораў паміж Расіяй і Украінай. Спартсмены Беларусі, уся спартыўная супольнасць нашай краіны, усе грамадзяне Беларусі хочам аднаго - міру і згоды на зямлі!

Заклікаем усю міжнародную спартыўную супольнасць аб'яднацца і па-сапраўднаму заставацца алімпійскай сям'ёй у самыя цяжкія часы. Неабходна прадухіліць распальванне варожасці, злосці і нянавісці ў рамках спартыўнай грамадскасці і служыць прыкладам згуртаванасці і міралюбнасці  для палітычных дзеячаў усіх краін".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі