Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

25 Ліс 2019

МЗС Швецыі рэкамендавала выкарыстоўваць у шведскай мове назву "Беларусь" замест "Белая Расія"

МЗС Швецыі рэкамендавала выкарыстоўваць у шведскай мове назву
Ан Ліндэ. Фота aftonbladet.se

25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства замежных спраў Швецыі рэкамендуе з сённяшняга дня выкарыстоўваць у шведскай мове назву "Беларусь" замест ранейшай "Белая Расія". Аб гэтым гаворыцца ў артыкуле кіраўніка МЗС Швецыі Ан Ліндэ, апублікаваным у шведскім выданні "Дагенс нюхетэр", паведамляе БЕЛТА.

"Гэта прызнанне беларускай грамадзянскай супольнасці і народа, які доўгі час хацеў падкрэсліць нацыянальную ідэнтычнасць і суверэнітэт сваёй краіны", - адзначае міністр замежных спраў Швецыі, якая 25 лістапада з афіцыйным візітам наведвае Мінск разам з міністрам замежных спраў Фінляндыі Пекам Хаавіста.

Пачынаючы з сённяшняга дня Міністэрства замежных спраў Швецыі будзе замест назвы "Белая Расія" выкарыстоўваць назву "Беларусь" у сваіх афіцыйных кантактах. Гэта азначае, што МЗС Швецыі з гэтага моманту рэкамендуе выкарыстоўваць назву "Беларусь" у шведскай мове.

"Гэту навіну я вазьму з сабой, калі сёння буду наведваць Мінск з афіцыйным візітам. Я еду разам з міністрам замежных спраў Фінляндыі Пекам Хаавіста, які прадстаўляе краіну, што старшынствуе ў Савеце ЕС, і збіраюся сустрэцца з кіраўніцтвам Беларусі, а таксама грамадзянскай супольнасьцю, апазыцыяй і моладдзю", - гаворыцца ў апублікаваным матэрыяле.

Кіраўнік МЗС Швецыі адзначае, што візіт дае магчымасць весці дыялог па пытаннях, якія важны для Швецыі і ЕС. "Ён будуецца на нашым перакананні заўсёды аддаваць перавагу кантактам ізаляцыі, нават з краінамі, у якіх форма праўлення і палітыка грунтуецца на каштоўнасцях, якія мы падзяляем не поўнасцю", - падкрэсліла міністр.

Ан Ліндэ выказалася за пашырэнне супрацоўніцтва ў сферах, якія маюць агульныя інтарэсы: "Працягласць граніцы ЕС з Беларуссю складае 900 км. Самая кароткая адлегласць паміж Швецыяй і Беларуссю складае 500 км. Як ва ўсіх суседзяў, перад намі стаіць шмат агульных выклікаў, дзе супрацоўніцтва з'яўляецца адзінай дарогай наперад".

Міністр канстатавала, што Швецыя ўжо аказвае падтрымку ў рабоце водаачышчальных прадпрыемстваў уздоўж беларускіх рэк, якія ўпадаюць у Балтыйскае мора. "Але мы можам зрабіць больш у супрацоўніцтве па пытаннях клімату і навакольнага асяроддзя ў нашым агульным рэгіёне. Беларусь з'яўляецца адной з вядучых краін у частцы дасягнення Мэт устойлівага развіцця (Парадак дня - 2030), і ў краіне ёсць вялікі інтарэс зменшыць залежнасць ад імпарту выкапнёвага паліва. У рамках нашай падтрымкі рэформ мы прапануем і падтрымліваем удзел грамадскасці ў прыняцці рашэнняў, якія садзейнічаюць паляпшэнню жыцця беларускага народа", - заявіла Ан Ліндэ.

Акрамя таго, яна выказалася за далейшае развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і міжнародных абменаў.

"Мы падтрымліваем еўрапейскі парадак бяспекі і права дзяржаў рабіць незалежны выбар у палітыцы бяспекі, - падкрэсліла міністр. - Беларусь адыграла пэўную канструктыўную ролю арганізатара ў Мінскім працэсе і рабоце трохбаковай кантактнай групы, мэтай якой з'яўляецца знаходжанне дыпламатычнага ўрэгулявання канфлікту на ўсходзе Украіны".

Ан Ліндэ заявіла, што Швецыя падзяляе меркаванне Беларусі аб важнасці існавання архітэктуры бяспекі, якая належным чынам функцыянуе ў рамках АБСЕ. "Тут Беларусь дзейнічала канструктыўна, напрыклад, запрасіўшы для назірання за ваеннымі вучэннямі звыш патрабаванняў Венскага дакумента, які рэгулюе гэту дзейнасць. Мы з пазітывам глядзім на ўключанасць і амбіцыі Беларусі па ўнясенні ўкладу ў стабільнасць палітыкі бяспекі ў нашым рэгіёне", - адзначае міністр.

"Мы перакананы, што дыялог і супрацоўніцтва - найбольш эфектыўны спосаб палепшыць свет. Пашырэнне кантактаў з краінай нясе з сабой больш магчымасцей для ўплыву, нават у пытаннях, дзе нашы светапогляды не супадаюць. Ізаляцыя не прывядзе да паляпшэння ў пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і ўстойлівага развіцця. Змяненне назвы на "Беларусь" і мой візіт у Мінск - гэта сігнал, што Швецыя хоча весці з Беларуссю больш цесны дыялог: з урадам краіны, апазіцыяй і беларускім народам для ўмацавання нашай агульнай бяспекі і абароны базавых правоў і свабод чалавека", - рэзюмавала Ан Ліндэ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі