Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Mar 2016

МЗС Беларусі разлічвае на значнае ўмацаванне даверу з Польшчай

МЗС Беларусі разлічвае на значнае ўмацаванне даверу з Польшчай

22 сакавіка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Візіт у Беларусь кіраўніка МЗС Польшчы Вітальда Вашчыкоўскага створыць добрыя перадумовы для значнага ўмацавання даверу ў адносінах дзвюх краін. Такое меркаванне выказаў сёння міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на сустрэчы ў Мінску са сваім польскім калегам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Макей звярнуў увагу на тое, што візіт польскага калегі ў Беларусь у двухбаковым фармаце ажыццяўляецца ўпершыню за апошнія восем гадоў. "Мы разглядаем яго як своечасовую, знакавую падзею, якая прызначана надаць новы імпульс развіццю беларуска-польскага супрацоўніцтва па ўсіх напрамках", - сказаў міністр замежных спраў Беларусі. Ён адзначыў, што на сустрэчы ў вузкім фармаце былі абмеркаваны некаторыя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама перспектывы адносін.

МЗС Беларусі разлічвае на значнае ўмацаванне даверу з Польшчай"Мы лічым, што гэты візіт створыць добрыя перадумовы для значнага ўмацавання даверу ў нашых адносінах, для развіцця і паглыблення ўсебаковага супрацоўніцтва", - сказаў кіраўнік МЗС Беларусі.

Уладзімір Макей падзякаваў польскаму боку за прагматычную пазіцыю ў пытанні зняцця санкцый з Беларусі. "Мы лічым, што гэта была канструктыўная пазіцыя, якая прывядзе да развіцця сітуацыі, прыдатнай для ўсіх краін", - сказаў міністр.

МЗС Беларусі разлічвае на значнае ўмацаванне даверу з ПольшчайЁн адзначыў, што цяперашняя сітуацыя ў рэгіёне даволі складаная і з пункту гледжання забеспячэння бяспекі, аховы граніц. У сувязі з гэтым Уладзімір Макей прапанаваў абмеркаваць "шмат важных тэм і двухбаковага, і шматбаковага аспекта". "Мы гатовы абмяркоўваць гэтыя тэмы ў адкрытай, давернай атмасферы, каб не заганяць праблемы ўглыб, а паспрабаваць вырашыць іх", - падкрэсліў міністр замежных спраў Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі