17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. МЗС Беларусі рашуча асуджае атаку на грамадзянскі аўтобус, які перавозіў беларускіх грамадзян, у тым ліку дзяцей, у Бранскай вобласці Расіі. Аб гэтым у заяве ў сувязі са здарэннем сказаў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Руслан Варанкоў.
"Расцэньваем гэта як чарговы акт тэрарызму супраць мірнага насельніцтва. Патрабуем ад украінскага боку вычарпальных тлумачэнняў", - сказаў ён.


"Звяртаем увагу на неабходнасць няўхільнага выканання парадку арганізацыі выезду груп грамадзян, асабліва дзяцей, на аздараўленне і адпачынак у замежныя дзяржавы. Таксама падкрэсліваем абавязковасць безумоўнага выключэння выезду грамадзян у зоны канфліктаў, баявых дзеянняў і сумежных з імі рэгіёнаў", - заявіў Руслан Варанкоў.