Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

2 Крс 2016

МЗС: Беларусь паслядоўна выступае за мірнае вырашэнне карабахскага канфлікту

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь паслядоўна выступае за мірнае вырашэнне карабахскага канфлікту. Аб гэтым гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у сувязі з падзеямі вакол Нагорнага Карабаха, перадае БЕЛТА.

"Рэспубліка Беларусь глыбока заклапочана аднаўленнем актыўных баявых дзеянняў з прымяненнем цяжкіх відаў узбраенняў у раёне Нагорнага Карабаха", - заявілі ў МЗС.

Як краіна - член Мінскай групы АБСЕ Беларусь паслядоўна выступае за мірнае вырашэнне канфлікту ў адпаведнасці з агульнапрызнанымі прынцыпамі і нормамі міжнароднага права, перш за ўсё, на аснове захавання і забеспячэння суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і непарушнасці граніц дзяржаў, а таксама адпаведных рэзалюцый Савета Бяспекі ААН і рашэнняў АБСЕ.

"Заклікаем бакі неадкладна спыніць агонь і пазбягаць любых крокаў, якія вядуць да росту напружанасці і чалавечых ахвяр. Разлічваем, што сустаршыні Мінскай групы АБСЕ пры падтрымцы ўсіх дружалюбных Азербайджану і Арменіі краін выкарыстаюць свой аўтарытэт і ўплыў для забеспячэння дээскалацыі і вяртання да пошуку вырашэння карабахскай праблемы за сталом перагавораў", - гаворыцца ў заяве беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі