VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Лют 2016

МЗС: Беларусь падкрэслівае важнасць пашырэння праграм падтрымкі інстытута традыцыйнай сям'і

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Важнасць пашырэння праграм падтрымкі інстытута традыцыйнай сям'і падкрэслівалася 11 лютага ў час дыскусіі ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку. Удзел у мерапрыемстве Групы сяброў сям'і ў ААН прыняў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

"Удзельнікі дыскусіі падкрэслілі важнасць распрацоўкі і пашырэння праграм, накіраваных на падтрымку інстытута традыцыйнай сям'і, і практычных захадаў па прыцягненні грамадскай увагі да неабходнасці ажыццяўлення палітыкі, арыентаванай на ўмацаванне дабрабыту сям'і, не толькі на нацыянальным узроўні, але і ў рамках сістэмы ААН", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Прадстаўнікі краін Групы сяброў падзяліліся нацыянальным вопытам сацыяльнай і эканамічнай падтрымкі сям'і. Адбылася размова аб шляхах замацавання прыярытэтаў і інтарэсаў традыцыйнай сям'і ў працэсе дасягнення Мэт устойлівага развіцця, вызначаных да 2030 года. "Выступленні прадстаўнікоў навуковых колаў пераканаўча прадэманстравалі, што традыцыйная сям'я з'яўляецца крытычна важным фактарам устойлівага і паспяховага развіцця грамадства", - адзначылі ў МЗС.

Мерапрыемства праведзена па ініцыятыве Беларусі, Егіпта і Катара, якія з'яўляюцца сустаршынямі Групы сяброў сям'і. Суарганізатарамі выступілі партнёры з ліку шматлікіх міжнародных няўрадавых арганізацый, якія працуюць у ЗША.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход