Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Стд 2016

Мысік: Мінская пляцоўка з'яўляецца вялікай падмогай ва ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне

22 студзеня, Брэст /Святлана Вячорка - БЕЛТА/. Мінская перагаворная пляцоўка з'яўляецца вялікай падмогай ва ўрэгуляванні канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны. Такое меркаванне выказаў 22 студзеня журналістам генеральны консул Украіны ў Брэсце Алег Мысік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На сустрэчах я заўсёды гавару, што мы ўдзячныя Беларусі за магчымасць нашай дзяржаве і іншым прадстаўнікам "нармандскай чацвёркі" сустрэцца ў Мінску. Акрамя таго, амаль кожны тыдзень праходзяць пасяджэнні падгруп. Гэта той фактар, які нельга не прыгадаць. Для нас гэта вялікая падмога. Намаганні Беларусі накіраваны менавіта на міратворчую мэту", - адзначыў Алег Мысік.

Генеральны консул падкрэсліў, што эфектыўнасць перагаворных працэсаў залежыць ад намаганняў усіх бакоў. Ёсць шмат прычын, якія на гэта ўплываюць. "Працэс ідзе. Працэс эфектыўны ў тым напрамку, што спынілі агонь у асноўным. Ёсць абстрэлы, але людзі ўжо не гінуць. Завершаны працэс абмену палоннымі з абодвух бакоў. Галоўнае для нас цяпер - кантроль над граніцай. Больш за 400 км яе не кантралюецца. Гэта галоўны момант, пасля якога можна рабіць іншыя крокі: дэцэнтралізацыя ўлады, выбары на тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласцей", - дапоўніў дыпламат.

Ён таксама станоўча адзначыў уключэнне ў перагаворны працэс расійскага палітыка Барыса Грызлова. "Грызлоў - вялікі палітык, з вопытам, ведамі, палітык, які можа пайсці на кампраміс. Таму, я лічу, гэта будзе эфектыўна таксама", - падкрэсліў Алег Мысік.

У канфліктах такога маштабу, на думку генконсула, нельга ўсё зрабіць хутка. "Любыя войны некалі заканчваюцца. Але вось пытанне: у імя чаго гэта ўсё было?" - сказаў ён.

Паводле даных міграцыйнай службы Беларусі, з пачатку ваеннага канфлікту ва Украіне на тэрыторыю Беларусі прыехалі больш за 100 тыс. грамадзян, у тым ліку на тэрыторыю консульскай акругі - у Брэсцкую і Гродзенскую вобласці - амаль 27 тыс. украінцаў.

У Брэсце 22 студзеня з нагоды Дня саборнасці Украіны адбылося ўскладанне кветак да бюста Т.Р.Шаўчэнкі. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі абласной грамадскай арганізацыі "Украінскі навукова-педагагічны саюз "Берагіня".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі