Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Aug 2022

"Мы павінны рабіць сваё!" Лукашэнка патрабуе большай лакалізацыі на мотавелазаводзе


15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе большай лакалізацыі на айчынных вытворчасцях, і ў прыватнасці на мотавелазаводзе. Аб гэтым ён заявіў, наведваючы гэта прадпрыемства ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што многія камплектуючыя цяпер закупляюцца за мяжой, і падкрэсліў, што трэба імкнуцца да таго, каб рабіць сваё. Напрыклад, па асобных вырабах лакалізацыя толькі каля 20 працэнтаў, а ва ўмовах цяперашняй абстаноўкі ў свеце, санкцыйнага націску такі падыход нясе ў сабе пэўныя рызыкі.

"Мы павінны рабіць сваё" - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Тое, што завёз запчасткі, сабраў тут... Гэта добра з кітайцамі (камплектуючыя мотавелазавод закупляе ў Кітаі. - Заўвага БЕЛТА) у нас добрыя адносіны. Гэта павінна быць сваё, наколькі магчыма. І так па ўсіх матацыклах і веласіпедах".

Аляксандр Лукашэнка ў цэлым застаўся незадаволены ўбачаным, адзначыўшы марудную рэалізацыю раней намечаных планаў. У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы выказаў жорсткую крытыку ў адрас адказных асоб. "Няма чаго глядзець. Гэта не работа! Такая работа нікому не патрэбна", - сказаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі