Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Май 2016

Міхневіч: Інтарэс еўрапейскага бізнесу да Беларусі апошнім часам значна ўзрос

Міхневіч: Інтарэс еўрапейскага бізнесу да Беларусі апошнім часам значна ўзрос

24 мая, Вена /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Інтарэс еўрапейскага бізнесу да Беларусі апошнім часам значна ўзрос, заявіў сёння журналістам на палях беларуска-еўрапейскага інвестыцыйнага форуму першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Міхневіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Інтарэс еўрапейскага бізнесу да Беларусі заўсёды быў вялікім з-за тэрытарыяльнага становішча. Акрамя таго, мы вельмі еўрапейскія па сутнасці, з намі лёгка мець стасункі, мы разумеем адзін аднаго з паўслова. Таму інтарэс быў, але цяпер ён значна ўзрос, паколькі няма санкцый. І ўжо ніхто з бізнесу не баіцца мець партнёрскія адносіны з Беларуссю. Званкоў у МЗС больш, паездак шмат", - адзначыў Аляксандр Міхневіч.

Паводле яго слоў, Беларусь на форуме вырашае адразу дзве задачы. Першая заключаецца ў прадстаўленні цікавых праектаў, якія маглі б быць рэалізаваны ў двухбаковым узаемадзеянні ў самых розных галінах народнай гаспадаркі. "Адначасова мы гаворым еўрапейцам: што б вы ні сталі вырабляць у Беларусі, майце на ўвазе, што калі вы будзеце адпавядаць вызначаным патрабаванням, у вас не будзе праблем з пастаўкай вырабленай прадукцыі ў Арменію, Казахстан, Кыргызстан і Расію. ЕАЭС - гэта 170 млн чалавек, пятая эканоміка ў свеце. І яны гэта разумеюць", - сказаў Аляксандр Міхневіч.

Другой тэмай абмеркавання, паводле яго слоў, з'яўляецца ідэя "інтэграцыі інтэграцый". "Мы павінны пасля прыгожай фразы пераходзіць да сутнасці. А гэта складаная дарожная карта. Чым раней мы пачнём работу, тым хутчэй даб'ёмся гэтага", - лічыць першы намеснік міністра.

"Венскі форум: прыцягненне еўрапейскіх інвестыцый у Рэспубліку Беларусь" праходзіць сёння ў сталіцы Аўстрыі. У мерапрыемстве ўдзельнічаюць больш як 120 чалавек. Інтарэсы еўрапейскай дзелавой супольнасці на форуме акрамя аўстрыйскіх кампаній прадстаўляюць бізнесмены з Германіі, Італіі, Балгарыі, Бельгіі, Нідэрландаў, Францыі, Латвіі, Венгрыі, Славакіі. У рабоце форуму прымаюць удзел прэзідэнт Федэральнай палаты эканомікі Аўстрыі Крыстаф Ляйтл, прадстаўнікі Еўрапейскай камісіі і Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, Еўрапалаты, а таксама кіраўнікі палат Заходняй і Цэнтральнай Еўропы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі