Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Май 2014

Міхаіл Мясніковіч: Саміт кіраўнікоў урадаў СНД у Мінску стане пляцоўкай для вырашэння важных пытанняў

Міхаіл Мясніковіч: Саміт кіраўнікоў урадаў СНД у Мінску стане пляцоўкай для вырашэння важных пытанняў

28 мая, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, якое пройдзе ў Мінску 30 мая, стане пляцоўкай для вырашэння важных пытанняў, у тым ліку якія датычацца двухбаковага супрацоўніцтва. Такую думку выказаў 28 мая прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы са старшынёй Выканаўчага камітэта - выканаўчым сакратаром СНД Сяргеем Лебедзевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На парадку дня вельмі важныя пытанні, якія не толькі вызначаюць становішча спраў на сённяшні дзень, але і задаюць вектары далейшага развіцця, - падкрэсліў кіраўнік урада. - Пры гэтым вельмі важна, што запланавана шмат двухбаковых сустрэч, а гэта ў тым ліку і новыя пагадненні. Такім чынам, гэта і саміт, і адначасова пляцоўка для таго, каб вырашаць важныя пытанні ў рамках двухбаковых адносін".

Сяргей Лебедзеў у сваю чаргу адзначыў, што ёсць упэўненасць у тым, што саміт пройдзе канструктыўна, па ўсіх пытаннях чакаецца прыняцце пазітыўных рашэнняў. Гэтаму, як ён паведаміў журналістам, будзе садзейнічаць тое, што па ўсіх пытаннях праведзена вялікая падрыхтоўчая работа, экспертная прапрацоўка.

Як паведамлялася раней, на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД у пятніцу будуць разгледжаны 23 праекты дакументаў. Асноўным стане эканамічны блок пытанняў, таксама будуць разгледжаны фінансавыя пытанні, пытанні развіцця супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы і інш.

Паводле слоў Сяргея Лебедзева, чакаецца ўдзел у пасяджэнні шасці прэм'ер-міністраў, чатырох віцэ-прэм'ераў. "Чакаем інфармацыю аб складзе дэлегацыі з Украіны. Нам пацвердзілі, што краіна будзе прадстаўлена, але ў якой якасці - пакуль невядома", - дадаў старшыня Выканкама Садружнасці. Адказваючы на пытанні журналістаў, Сяргей Лебедзеў таксама адзначыў, што асобна "ўкраінскае" пытанне ў ходзе маючага адбыцца саміту абмяркоўвацца не будзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі