Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Стд 2014

Міхаіл Мясніковіч: Работы па стварэнню Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку будуць актывізаваны

Міхаіл Мясніковіч: Работы па стварэнню Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку будуць актывізаваны

 22 студзеня, Шэньчжэнь /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Работы па стварэнню Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку будуць актывізаваны. Аб гэтым у інтэрв'ю кітайскай газеце China Daily ў Пекіне паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік урада адзначыў, што прадметам асобнага разгляду ў час яго візіту ў Кітайскую Народную Рэспубліку (19-23 студзеня) стала фарсіраванне работ па праекту стварэння Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку. Міхаіл Мясніковіч застаўся задаволены вынікамі перагавораў. "Дадзены адпаведныя даручэнні, якія актывізуюць працэс з боку кітайскіх кампаній", - сказаў ён.

Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што ў Беларусі створаны беспрэцэдэнтныя ўмовы для льготнага рэжыму падаткаабкладання рэзідэнтаў парку - так званая схема "10+10". У адпаведнасці з ёй на працягу першых дзесяці гадоў рэзідэнты Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку вызваляюцца ад падаткаў. У наступныя дзесяць гадоў падаткаабкладанне будзе складаць палавіну ад традыцыйнага. "Гэта стварае вельмі камфортныя ўмовы для работы бізнесу ў індустрыяльным парку", - адзначыў кіраўнік урада.

Адказваючы на пытанне аб тэрмінах уводу парку, Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў: "Не ставіцца задача ўкамплектаваць яго да нейкай канкрэтнай даты - гэта эвалюцыйны працэс".

Рэалізацыя праекта будзе ажыццяўляцца паэтапна, што зменшыць аднаразовыя капітальныя затраты, адзначыў прэм'ер. Так, у бягучым годзе за кошт сродкаў беларускага боку пачынаюцца работы па знешняму інынернаму забеспячэнню тэрыторыі парку. "У першую чаргу гэта датычыцца электразабеспячэння (гэтыя пытанні ўжо амаль вырашаны). У маі-чэрвені пачнуцца работы па будаўніцтву газаправода і ліній сувязі", - праінфармаваў Міхаіл Мясніковіч. Цяпер ідзе адпрацоўка інжынерна-транспартнай інфраструктуры ўнутры тэрыторыі парку.

На заканчэнне кіраўнік беларускага ўрада адзначыў: "Разам з кітайскімі парнёрамі мы імкнёмся да таго, каб мінімізаваць затраты, каб яны былі меншым абцяжараннем для рэзідэнтаў парку, каб такім чынам умовы для іх бізнесу былі яшчэ больш выгаднымі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі