Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

16 Стд 2014

Міхаіл Мясніковіч: Беларусь гатова агучыць Кітаю новыя ініцыятывы супрацоўніцтва

Міхаіл Мясніковіч: Беларусь гатова агучыць Кітаю новыя ініцыятывы супрацоўніцтва

16 студзеня, Мінск /Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА/. Беларускі бок у час афіцыйнага візіту ў Кітай прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча агучыць азіяцкаму партнёру новыя ініцыятывы. Аб гэтым было сказана сёння ў час інтэрв'ю кіраўніка беларускага ўрада кітайскім СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гэта першы візіт Міхаіла Мясніковіча ў Кітайскую Народную Рэспубліку на пасадзе прэм'ер-міністра. Паводле яго слоў, урад вядзе актыўную падрыхтоўку: падводзяцца пэўныя вынікі таго, што ўжо зроблена бакамі, таксама ідзе работа над новымі ініцыятывамі.

"Я еду з вялікай надзеяй на тое, што гэты візіт адкрые новую старонку ў супрацоўніцтве паміж нашымі дзяржавамі, што, безумоўна, будзе садзейнічаць умацаванню дружбы, узаемаразумення, а таксама развіццю нашых эканомік", - адзначыў кіраўнік беларускага ўрада.

Што ж датычыцца цяперашняга ўзроўню ўзаемаадносін паміж Беларуссю і Кітаем, то, паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, з 2013 года паміж краінамі ўстанавіўся вышэйшы ўзровень узаемаадносін - усебаковае стратэгічнае партнёрства. "Наколькі я ведаю, толькі дзевяць краін свету маюць такі высокі ўзровень узаемаадносін з Вялікім Кітаем", - з задавальненнем падкрэсліў прэм'ер-міністр. І гэта не толькі статус, які вызначае вышэйшы ўзровень даверу на вышэйшым палітычным узроўні. "У нас зусім няма закрытых тэм, - сказаў прэм'ер. - Парадак дня адкрыты па ўсіх пытаннях. Мы можам абмяркоўваць і выказваць свой пункт гледжання па ўсіх пытаннях і праблемах, што датычацца як двухбаковых адносін, так і супрацоўніцтва ў рамках міжнародных арганізацый".

Сёння бакі смела выходзяць на вельмі многія цікавыя эканамічныя і палітычныя праекты, дадаў прэм'ер-міністр.

Як паведамлялася, 19-23 студзеня прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч наведае з афіцыйным візітам Кітайскую Народную Рэспубліку. Ён правядзе шэраг афіцыйных перагавораў, па выніках якіх плануецца падпісанне двухбаковых дакументаў. Таксама Міхаіл Мясніковіч сустрэнецца з кіраўніцтвам шэрага кітайскіх карпарацый, наведае сумесныя прадпрыемствы, размешчаныя на тэрыторыі Харбіна. Па выніках візіту бакі маюць намер падпісаць шэраг міжнародных дакументаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі