Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Жнв 2015

Міхадзюк: Усе этапы будаўніцтва Беларускай АЭС знаходзяцца на строгім кантролі

4 жніўня, Астравец /Наталля Злотнік - БЕЛТА/. Усе этапы будаўніцтва Беларускай АЭС знаходзяцца на строгім кантролі. Аб гэтым заявіў намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк беларускім і расійскім журналістам у час круглага стала ў Астраўцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы цвёрда патрабуем ад нашых падрадных арганізацый выканання месячных планаў з забеспячэннем якасці работ. За якасцю ўстаноўлены строгі кантроль", - падкрэсліў Міхаіл Міхадзюк.

Паводле слоў намесніка міністра, асноўнае абсталяванне плануецца паставіць на пляцоўку будаўніцтва Беларускай АЭС у 2016 годзе. "Да 2016 года павінны быць падрыхтаваны ўсе асноўныя будынкі і збудаванні для мантажу абсталявання. Абсталяванне не павінна прастойваць, ляжаць на пляцоўцы. Гэта дадатковыя затраты на яго захоўванне, падаражэнне будаўніцтва", - адзначыў Міхаіл Міхадзюк.

Паводле яго слоў, Беларуская АЭС павінна стаць самай бяспечнай станцыяй. Для гэтага забяспечваецца высокая якасць будаўнічых работ, мантажу абсталявання і яго наладкі. Акрамя таго, забяспечваецца падрыхтоўка высокакваліфікаванага персаналу. "Мы адсочваем эфектыўнасць кожнага рубля, укладзенага ў будаўніцтва, але гэта не значыць, што мы эканомім на якасці", - дадаў намеснік міністра.

"Станцыя павінна быць уведзена дакладна ў тэрміны, вызначаныя генеральным кантрактам", - рэзюмаваў ён.

Беларуская АЭС - праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі тыпу АЭС-2006, які рэалізуецца за 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт. У адпаведнасці з генеральным кантрактам на будаўніцтва станцыі першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2018 годзе, другі - у 2020 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі