У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

9 Ліс 2017

Міхадзюк: Пагадненне аб будаўніцтве БелАЭС прадугледжвае магчымасць адпраўкі АЯП у Расію

Міхадзюк: Пагадненне аб будаўніцтве БелАЭС прадугледжвае магчымасць адпраўкі АЯП у Расію

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пагадненне аб будаўніцтве БелАЭС прадугледжвае магчымасць адпраўкі адпрацаванага ядзернага паліва (АЯП) у Расію. Аб гэтым заявіў сёння журналістам намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У міжурадавым пагадненні па ўзвядзенні БелАЭС, якое мы падпісалі яшчэ ў 2012 годзе, норма аб тым, што мы можам адпраўляць адпрацаванае ядзернае паліва на перапрацоўку (у Расію. - Заўвага БЕЛТА), прадугледжана", - сказаў Міхаіл Міхадзюк. "Гэта значыць прынцыпова ў нас пагадненне падпісана, ўжо рабочыя дакументы ў стадыі распрацоўкі", - дадаў ён.

Паводле слоў намесніка міністра, у праекце атамнай станцыі прадугледжаны тэхналогіі па перапрацоўцы эксплуатацыйных ядзерных адходаў, якія пэўны час будуць захоўвацца на станцыі. Акрамя таго, у адпаведнасці са стратэгіяй, зацверджанай урадам, для гэтых мэт будзе ўзводзіцца спецыяльнае збудаванне. "Яно і сёння ёсць у рэспубліцы, таму што ў нас ядзерныя адходы не толькі ад атамнай станцыі - і медыцына, і іншыя галіны народнай гаспадаркі маюць такія адходы, і ў краіне арганізавана іх захоўванне", - растлумачыў ён.

Міхаіл Міхадзюк таксама адзначыў, што дадатковае пагадненне да генеральнага кантракта з удакладненнем тэрмінаў уводу БелАЭС падпісана ўжо.

Беларуская АЭС будуецца па тыпавым расійскім праекце АЭС-2006 новага пакалення "3+" паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў снежні 2019 года, другі - у 2020-м.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі