Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Кст 2015

Міхадзюк: Корпус рэактара для першага энергаблока БелАЭС адпавядае ўсім патрабаванням па якасці

Міхадзюк: Корпус рэактара для першага энергаблока БелАЭС адпавядае ўсім патрабаванням па якасці

14 кастрычніка, Валгадонск /Наталля Злотнік - БЕЛТА/. Корпус рэактара для першага энергаблока Беларускай АЭС адпавядае ўсім патрабаванням па якасці. Аб гэтым заявіў сёння журналістам намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк, наведваючы валгадонскі філіял АТ "АЭМ-тэхналогіі" "Атаммаш", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння Міхаіл Міхадзюк прыняў удзел у цырымоніі адпраўкі корпуса рэактара ў Астравец, а таксама азнаёміўся з працэсам вырабу корпуса рэактара для другога энергаблока і парагенератараў. Гаворачы аб корпусе рэактара для першага энергаблока, намеснік міністра адзначыў, што ён быў выраблены дакладна ў тэрмін і адпавядае самым высокім патрабаванням, якія датычацца якасці абсталявання для атамных станцый. Паводле яго слоў, сёння з кіраўніцтвам прадпрыемства была дасягнута дамоўленасць аб дадатковых мерапрыемствах у плане сумеснага кантролю якасці з беларускага і расійскага бакоў.

Міхаіл Міхадзюк падкрэсліў, што будаўніцтва Беларускай АЭС і яе запуск дадуць значны імпульс эканамічнаму развіццю краіны і дазволяць знізіць сабекошт вытворчасці электраэнергіі.

Беларуская АЭС - праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі тыпу АЭС-2006, які рэалізуецца за 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт. У адпаведнасці з генеральным кантрактам на будаўніцтва станцыі першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2018 годзе, другі - у 2020 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі