Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Чэр 2015

Мірончык: Беларусь гатова забяспечыць усе ўмовы для перагавораў па сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны

11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова забяспечыць усе ўмовы для перагавораў па сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны. Аб гэтым сёння журналістам заявіў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларускі бок гатовы забяспечыць усе неабходныя ўмовы для правядзення перагавораў па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны ў любых фарматах і ў самыя сціслыя тэрміны", - падкрэсліў прэс-сакратар МЗС.

Пры гэтым беларускі бок пакідае анонсы гэтых сустрэч за прадстаўнікамі бакоў, якія ўдзельнічаюць у перагаворах. "Што датычыцца інфармацыі для СМІ адносна тэхнічных момантаў асвятлення мерапрыемства, як правіла, мы яе распаўсюджваем за дзень да яго правядзення", - нагадаў Дзмітрый Мірончык.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі