Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Лют 2021

Міністэрства аховы здароўя чакае трэцюю хвалю COVID-19 менш інтэнсіўнай, але многае залежыць ад новых штамаў

Міністэрства аховы здароўя чакае трэцюю хвалю COVID-19 менш інтэнсіўнай, але многае залежыць ад новых штамаў
Фота з архiва

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя чакае трэцюю хвалю COVID-19 менш інтэнсіўнай, але многае залежыць ад заносу новых штамаў, заявіў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч на падагульняючай калегіі Міністэрства аховы здароўя, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Барацьба з пандэміяй яшчэ далёкая ад завяршэння. Мы знаходзімся на другой хвалі з тэндэнцыяй да зніжэння паказчыкаў захваральнасці ва ўсіх рэгіёнах. Найбольш верагодна, што трэці перыяд уздыму будзе менш інтэнсіўны, многае будзе залежаць ад заносу новых штамаў, ступені ахопу вакцынацыяй кантынгентаў", - сказаў Дзмітрый Піневіч.

Цяпер у краіне прадаўжаецца вакцынацыя. Прышчэплены амаль 25 тыс. чалавек.

Міністр адзначыў, што з пачатку эпідэміі пад кіраўніцтвам Прэзідэнта праведзена больш як 30 нарад, дзе абмяркоўвалася сітуацыя з COVID-19. Па даручэнні Прэзідэнта сфарміраваны штаб на ўзроўні ўрада, рэгіянальныя штабы, якія ўзначальваюць кіраўнікі рэгіёнаў. Кіраўнік дзяржавы наведваў установы аховы здароўя і "чырвоныя зоны" ў іх.

Паспяховыя рашэнні, прымененыя ў пандэмічны перыяд, паводле слоў Дзмітрыя Піневіча, важныя для выкарыстання ў далейшай рабоце. У сувязі з гэтым ён адзначыў здольнасць да аператыўнай мабілізацыі кадравых рэсурсаў, варыябельнасць кіраўніцкіх рашэнняў у залежнасці ад абстаноўкі, а таксама здольнасць да рэалізацыі складанага комплексу лячэбна-дыягнастычных мерапрыемстваў у абмежаваны часавы перыяд.

Так, было перапрафілявана больш за 34 тыс. ложкаў, праходзіла этапнае лячэнне ў стацыянарах першай лініі, стацыянарах далечвання і цэнтрах рэабілітацыі. Захаваны профільныя ўстановы для забеспячэння даступнасці спецыялізаванай дапамогі. Актуалізаваны пратаколы лячэння. Міністр таксама адзначыў ролю хуткай дапамогі і паліклінічнага звяна, дзе працавалі на піку 1,5 тыс. кантактных брыгад, кропкавую работу ва ўстановах сацыяльнай абароны і арганізаваных калектывах навучэнцаў.

"Кіраўніком дзяржавы абазначаны 2020 год як год мужнасці медыкаў, гэта для нас самая высокая ацэнка", - дадаў міністр. На працягу года дзяржузнагарод удастоены 45 медыцынскіх работнікаў, якія былі заняты ў барацьбе з інфекцыяй, больш як 4,3 тыс. узнагароджаны ўрадам, Міністэрствам аховы здароўя сумесна з прафсаюзамі, мясцовымі органамі ўлады.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі