Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

10 Apr 2019

Мінэнерга: фарміраванне атамнай галіны выводзіць краіну на новы віток развіцця

Мінэнерга: фарміраванне атамнай галіны выводзіць краіну на новы віток развіцця

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фарміраванне атамнай галіны выводзіць краіну на новы віток развіцця, заявіў сёння кансультант Дэпартамента па ядзернай энергетыцы Міністэрства энергетыкі Павел Берташ у час круглага стала "Атамная энергетыка - драйвер устойлівага развіцця навуковага і адукацыйнага кластара краіны", які сёння праходзіць на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы ствараем у нашай краіне новую галіну - ядзерную энергетыку. Як паказвае вопыт іншых краін, якія эксплуатуюць АЭС, фарміраванне атамнай галіны выводзіць краіну на новы віток развіцця: прыцягвае да яе перадавыя навукова-тэхнічныя распрацоўкі і інавацыі звонку, а таксама запускае ўнутраныя працэсы для мадэрнізацыі многіх галін прамысловасці, павышэння якасці адукацыі і падрыхтоўкі спецыялістаў, як у энергетычнай галіне, так і ў іншых галінах народнай гаспадаркі", - адзначыў Павел Берташ.

З мэтай кадравай падтрымкі ядзернай энергетычнай праграмы краіны адразу пасля прыняцця рашэння аб будаўніцтве ў Беларусі атамнай электрастанцыі ў 2008 годзе была прынята Дзяржаўная праграма падрыхтоўкі кадраў для ядзернай энергетыкі на 2008-2020 гады. "У рамках гэтай праграмы ў вышэйшых навучальных установах краіны вядзецца падрыхтоўка студэнтаў па новых для нашай краіны спецыяльнасцях у галіне ядзернай энергетыкі, і ўжо сёння выпускнікі ВНУ працуюць як на БелАЭС, так і ў іншых арганізацыях, уключаных у ядзерную энергетычную праграму - у МНС, НАН Беларусі, экалагічных арганізацыях", - сказаў кансультант дэпартамента Мінэнерга.

Павел Берташ падкрэсліў: тэма сённяшняга круглага стала з'яўляецца актуальнай не толькі для прадстаўнікоў беларускіх універсітэтаў, што рыхтуюць кадры для ядзернай энергетыкі, але і для студэнтаў, якія таксама прымаюць у ім удзел. У час мерапрыемства плануецца абмеркаваць пытанні павышэння якасці падрыхтоўкі спецыялістаў, сеткавага ўзаемадзеяння ўніверсітэтаў, развіцця фундаментальнай і прыкладной навукі ў галіне ядзернай тэхнікі і тэхналогій у Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі