Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

6 Лют 2013

Мікалай Аўсяннікаў: Папулярнасць Мінскай кніжнай выстаўкі-кірмашу сведчыць аб духоўным здароўі нацыі

Мікалай Аўсяннікаў: Папулярнасць Мінскай кніжнай выстаўкі-кірмашу сведчыць аб духоўным здароўі нацыі

7 лютага, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Папулярнасць Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу сведчыць аб духоўным здароўі беларускай нацыі. Аб гэтым 6 лютага на нацыянальным стэндзе Расіі ў ходзе ХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу заявіў журналістам генеральны дырэктар Генеральнай дырэкцыі міжнародных кніжных выставак і кірмашоў (Масква) Мікалай Аўсяннікаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мікалай Аўсяннікаў стаяў ля вытокаў Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу: 20 гадоў таму на выстаўцы ў Маскве ён прапанаваў праводзіць аналагічнае мерапрыемства ў Мінску. "Сёння мінскі кірмаш захоўвае сваю папулярнасць. Тое, што да яе такая цікавасць, асабліва з боку моладзі, з'яўляецца паказчыкам здаровай нацыі", - адзначыў Мікалай Аўсяннікаў. "Калі людзі купляюць і чытаюць кнігі, значыць, у гэтай краіны ёсць будучае", - падкрэсліў ён.

Расія на правах пачэснага госця ХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу падрыхтавала разнапланавую праграму мерапрыемстваў. Так, 6 лютага ў канферэнц-зале расійскага стэнда быў праведзены круглы стол, прысвечаны 70-годдзю Сталінградскай бітвы. Яго арганізатарам выступіў Саюз пісьменнікаў Расіі пры ўдзеле Саюза пісьменнікаў Беларусі. На 7 лютага запланавана прэзентацыя двухмоўнай анталогіі беларускай паэзіі з серыі "Славянская паэзія XX-XXI. З веку ў век" - пераможцы нацыянальнага конкурсу выдаўцоў Расіі "Кніга года-2010" у намінацыі "Белыя Росы".

Гасцямі выстаўкі-кірмашу стануць расійскія выдаўцы, пісьменнікі, грамадскія дзеячы, прадстаўнікі Федэральнага агенцтва па друку і масавых камунікацыях, Генеральнай дырэкцыі міжнародных кніжных выставак і кірмашоў, Асацыяцыі кнігараспаўсюджвальнікаў незалежных дзяржаў. Так, 8 лютага наведвальнікаў чакае творчая сустрэча і аўтограф-сесія з адным з самых вядомых расійскіх пісьменнікаў, майстрам публіцыстычнага слова, грамадскім дзеячам, абавязковым удзельнікам усіх вострых дыскусій Аляксандрам Праханавым.

Адметнай асаблівасцю праграмы пачэснага госця Мінскай кніжнай выстаўкі-кірмашу будзе тэма дзіцячага чытання і кнігавыдання. Асаблівую цікавасць у кніжнікаў усіх пакаленняў выклічуць новыя кнігі выдавецтва "Дзіцячая літаратура", якое адзначае 80-годдзе. Падрабязна аб жыцці легендарнага выдавецтва-юбіляра, аб яго творчых намаганнях у рамках "Выдавецкіх праграм урада Масквы" можна будзе даведацца 9 лютага на нацыянальным стэндзе Расіі. Маскоўскі Дом кнігі правядзе тут жа дзіцячае свята "Сустрэча з кнігай" у праграме якога конкурс "Ці ведаеце вы казкі?" і літаратурная віктарына. У гэты ж дзень пройдзе прэзентацыя міжнароднага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка".

Асобная частка расійскай праграмы арыентавана на захаванне духоўнай агульнасці славянскіх культур, блізкую роднасць беларускай і расійскай літаратур, узаемаўзбагачэнне. Сучаснаму літаратурнаму працэсу плануецца прысвяціць дыскусію "У чым асаблівасці мастацкай літаратуры ХХI стагоддзя", круглыя сталы "Новыя кнігі Расіі". "Роля літаратурных часопісаў у сучасным літаратурным працэсе", "Літаратурныя прэміі і кніжныя конкурсы ў Расіі і Беларусі".

На нацыянальным стэндзе Расіі агульнай плошчай 250 кв.м у час выстаўкі будуць прадстаўлены экспазіцыі амаль 200 выдавецкіх арганізацый гэтай краіны. Прадугледжаны таксама калектыўныя тэматычныя экспазіцыі. У іх ліку "Свет славянскай культуры", "Выданні для дзяцей і юнацтва", "Гісторыя. Культура. Навука. Адукацыя".

На працягу 20 гадоў існавання выстаўкі расійскія ўдзельнікі прадстаўлялі аб'ёмную інфармацыю аб краіне і яе кнігавыданні. Па традыцыі лепшыя кнігі сваіх экспазіцый выдаўцы Расіі падораць беларускім чытачам: у дзень завяршэння выстаўкі-кірмашу кнігі-экспанаты расійскага стэнда і стэнда "Выдавецкія праграмы ўрада Масквы" будуць урачыста перададзены прадстаўнікам Міністэрства інфармацыі Беларусі для размяшчэння ў фондах бібліятэк.

Чакаецца, што ўсяго ў ХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы прымуць удзел кнігавыдаўцы з 25 краін у тым ліку з Азербайджана, Арменіі, Венесуэлы, Германіі, Індыі, Італіі, Казахстана, Кітая, Кубы, Літвы, Малдовы, Польшчы, Славакіі, ЗША, Фінляндыі, Таджыкістана, Туркменістана, Турцыі, Украіны, Францыі. Упершыню на выстаўцы будуць прадстаўлены кнігавыданні Палесціны і Сербіі. Цэнтральным экспанентам кірмашу стане Іран. Кнігавыданне, гісторыя, культура і традыцыі гэтай краіны будуць прадстаўлены наведвальнікам дзякуючы намаганням пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Беларусі, Міністэрства культуры Ірана.

 

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі