У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Врс 2016

Мясніковіч: Вынікі навуковых даследаванняў у Беларусі запатрабаваны вытворчасцю

Мясніковіч: Вынікі навуковых даследаванняў у Беларусі запатрабаваны вытворчасцю

26 верасня, Мінск /Аляксандра Шведава - БЕЛТА/. Вынікі навуковых даследаванняў у Беларусі запатрабаваны вытворчасцю. Аб гэтым заявіў сёння на Міжнароднай канферэнцыі па кагерэнтнай і нелінейнай оптыцы, лазерах, іх дадатках і тэхналогіях (ICONO/LAT-2016) старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь - краіна еўрапейская і з высокім узроўнем індустрыяльнага патэнцыялу. Прамысловасць складае каля 30 працэнтаў эканомікі нашай краіны, што з'яўляецца драйверам для навукі і наадварот: навуковыя даследаванні запатрабаваны вытворчасцю", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Паводле яго слоў, у Беларусі аказваецца падтрымка вучоным, якія маюць высакакласныя ідэі і прапановы па развіцці навукі ў найбольш перспектыўных галінах. "Наша краіна мае развітую опта- і мікраэлектронную прамысловасць, аптычную вытворчасць, таму падтрымліваць высокі ўзровень навуковых даследаванняў у гэтых галінах і быць у курсе сусветных тэндэнцый для нас асабліва важна для забеспячэння канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі", - падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.

"Калі вынікі навуковых даследаванняў - гэта карабель у моры, а суша - гэта рэальны сектар эканомікі, то мы бачым задачу ўрада быць надзейным прычалам, каб інавацыйны працэс быў паспяховым", - дадаў ён.

Міжнародная канферэнцыя ICONO/LAT-2016 праходзіць у Мінску 26-30 верасня. Яе арганізатарамі выступаюць Нацыянальная акадэмія навук Беларусі сумесна з Расійскай акадэміяй навук і Маскоўскім дзяржаўным універсітэтам. У канферэнцыі прымаюць удзел прадстаўнікі вядучых лазерных навуковых цэнтраў 15 краін Еўропы, Амерыкі і Азіі. Удзельнікі форуму абмяркуюць апошнія дасягненні па фізіцы лазераў, квантавай і атамнай оптыцы, нелінейнай дынаміцы аптычных сістэм, оптыцы нанаразмерных структур, аптычнай дыягностыцы і апрацоўцы інфармацыі. Канферэнцыя забяспечыць абмен навуковымі дасягненнямі і ідэямі, будзе садзейнічаць узаемавыгаднаму міжнароднаму навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву і каардынацыі фундаментальных і прыкладных даследаванняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс