Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

5 Жнв 2016

Мясніковіч: Сумесны бізнес павінен быць асновай беларуска-расійскага супрацоўніцтва

Мясніковіч: Сумесны бізнес павінен быць асновай беларуска-расійскага супрацоўніцтва

5 жніўня, Магілёў /Вольга Емяльянава - БЕЛТА/. Сумесны бізнес павінен быць асновай беларуска-расійскага супрацоўніцтва. Такое меркаванне выказаў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч сёння на ўрачыстым адкрыцці форуму "Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва Магілёўскай і Бранскай абласцей у сферы маладзёжнай палітыкі ў рамках Саюзнай дзяржавы". Мерапрыемства праходзіць 4-5 жніўня ў Магілёве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Еўразійскі эканамічны саюз і Саюзная дзяржава стануць паспяховымі толькі ў тым выпадку, калі пытанні стварэння агульнага рынку будуць матэрыялізаваны ў сумесны бізнес, адзначыў Міхаіл Мясніковіч. На яго думку, менавіта сумесныя кампаніі, як на двухбаковай аснове, так і з удзелам трэціх краін, з'яўляюцца "кропкамі невяртання" ў інтэграцыйных працэсах. Толькі за кошт таварнага супрацоўніцтва і адміністрацыйнага рэсурсу ўстойлівага і доўгатэрміновага эфекту не атрымаецца. "Усе нашы намаганні трэба падпарадкаваць галоўнай мэце - стварэнню ўмоў для дзейнасці сумесных прадпрыемстваў і кампаній, - падкрэсліў старшыня Савета Рэспублікі. - Можна шмат гаварыць аб адзінстве, імкненні быць разам, але калі няма агульнай справы, агульнага эканамічнага інтарэсу, то ўсе гэтыя прынцыпы недастаткова пераканаўчыя і могуць падпасці пад розныя рэвізіі і сумненні".

На думку Міхаіла Мясніковіча, краінам-суседкам ёсць што прапанаваць адна адной. Так, па выніках другога Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які праходзіў у 2015 годзе ў Сочы, было заключана камерцыйных гандлёвых кантрактаў на $230 млн. На праведзеным у чэрвені бягучага года трэцім Форуме ў Мінску такіх пагадненняў падпісана на суму $300 млн. І гэта дадаткова да той работы па гандлёва-эканамічным ўзаемным супрацоўніцтве, якая праводзіцца на сістэмнай аснове паміж дзяржавамі.

Акрамя гэтых рэзерваў істотны патэнцыял пакуль яшчэ не рэалізаваны ў інвестыцыйнай дзейнасці. Тым часам капітальныя ўкладанні неабходны - гэта асноўная ўмова развіцця, павышэння канкурэнтаздольнасці эканомік Расіі і Беларусі, дадаў Міхаіл Мясніковіч. "Для інвестара, айчынны гэта або замежны, важна, у чые рукі трапяць інвестыцыі, наколькі эфектыўна грамадства распарадзіцца гэтым капіталам", - сказаў ён.

Старшыня Савета Рэспублікі звярнуў увагу на тое, што Сусветны банк спецыяльна распрацаваў сістэму крытэрыяў і вядзе своеасаблівыя рэйтынгі. Згодна з імі Беларусь па індэксе ведаў займае 45-е месца ў свеце, палепшыўшы гэты паказчык за апошнія пяць гадоў на 7 пунктаў.

Вельмі важны для інвестара, паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, і індэкс эканомікі ведаў, які ўключае стан эканамічнага і інстытуцыйнага рэжымаў, якасць адукацыі, інавацыйную дзейнасць і інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі. Беларусь займае 59-ю пазіцыю з амаль 150 краін рэйтынгу. "Сёння ў свеце амаль усё пераведзена ў лічбавы фармат. Бізнес дасканала вывучае міжнародныя рэйтынгі, удасканальвае сістэму стасункаў, сістэму камунікацый, перш чым ісці на камерцыйны праект, мінімізуючы такім чынам рызыкі, - рэзюмаваў Міхаіл Мясніковіч. - У гэтых адносінах сённяшні форум, які сабраў прадстаўнікоў Браншчыны і Магілёўшчыны, - важная частка набыцця ведаў адзін аб адным, неабходных для сумеснай работы".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі