У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Жнв 2016

Мясніковіч: Паляпшэнню інвестклімату будзе садзейнічаць адзіны закон аб інвестыцыйнай дзейнасці

Мясніковіч: Паляпшэнню інвестклімату будзе садзейнічаць адзіны закон аб інвестыцыйнай дзейнасці

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паляпшэнню інвестклімату будзе садзейнічаць адзіны закон аб інвестыцыйнай дзейнасці. Аб гэтым заявіў сёння старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч на пашыраным пасяджэнні Прэзідыума Савета Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Лічу, што паляпшэнню інвестыцыйнага клімату, стварэнню спрыяльных умоў для ажыццяўлення інвестыцыйнай дзейнасці шмат у чым будзе садзейнічаць распрацоўка і прыняцце адзінага закона аб інвестыцыйнай дзейнасці, які змяшчае нормы прамога дзеяння", - растлумачыў Міхаіл Мясніковіч.

Паводле яго слоў, дзяржаўнае рэгуляванне ў сферы інвестыцый вядзецца больш як 40 дзяржорганамі, пытанні ажыццяўлення інвестыцый рэгулююць 34 нарматыўныя прававыя акты.

Мясніковіч: Паляпшэнню інвестклімату будзе садзейнічаць адзіны закон аб інвестыцыйнай дзейнасці"Разнастайнасць крыніц нарматыўнага рэгулявання выклікае яшчэ адну праблему - адсутнасць прававой стабільнасці ва ўмовах гаспадарання. А для інвестараў гэта вельмі важна, - падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч. - Акрамя таго, сур'ёзныя апасенні ў інвестараў выклікае сфера прымянення адказнасці. Узнікае пытанне аб несуразмернасці штрафных санкцый па інвестыцыйных дагаворах і выяўленых парушэннях".

На думку старшыні Савета Рэспублікі, трэба больш актыўна практыкаваць вынясенне перасцярогі або папярэджання аб недапушчальнасці парушэння як першага кроку кантролю замест штрафу або больш цяжкага пакарання.

Прытоку замежных інвестыцый таксама перашкаджае дзеянне пераважнага права аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама на куплю некаторых катэгорый акцый, магчымасць выкарыстання мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі фармальных падстаў для скасавання інвестыцыйных дагавораў нават з-за нязначных парушэнняў тэрмінаў іх рэалізацыі.

Мясніковіч: Паляпшэнню інвестклімату будзе садзейнічаць адзіны закон аб інвестыцыйнай дзейнасціСтаршыня Савета Рэспублікі дадаў, што ўвядзенне мараторыя на правядзенне праверак адносна наваствораных прадпрыемстваў, якія інвесціруюць у асноўныя фонды, хоць і замацавана заканадаўча, але аказвае слабае стымулюючае развіццё інвестыцыйнай дзейнасці прадпрыемстваў не толькі малога бізнесу, але і буйных greenfield-праектаў. Для вырашэння гэтых пытанняў спатрэбіцца ўнясенне змяненняў у законы аб інвестыцых, аб канцэсіях, аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, прыняцце новага закона аб інвестыцыйных фондах, а таксама карэкціроўка асобных палажэнняў Грамадзянскага і Падатковага кодэксаў Беларусі.

Таксама трэба будзе паскорыць прававое замацаванне механізмаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства. "Прыняты ў мінулым годзе закон аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве ў многім з'яўляецца рамачным і ў большай ступені мае рэйтынгавы характар, ствараючы прававую аснову для мадэрнізацыі і стварэння прыватнымі інвестарамі публічнай інфраструктуры, - сказаў Міхаіл Мясніковіч. - Аднак пытанні бюджэтнага планавання, падаткаабкладання патрабуюць дадатковай дэталёвай нарматыўна-прававой базы. Пастанова Савета Міністраў ад 6 ліпеня 2016 года нумар 532 не ў поўным аб'ёме вырашае гэтыя пытанні".

Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што інвестыцыйная дзейнасць з'яўляецца важнейшым прыярытэтам развіцця Беларусі і адной з галоўных крыніц росту ВУП. У Савеце Рэспублікі праведзена пэўная работа па аналізе заканадаўства, якое рэгулюе гэту сферу дзейнасці. "Выяўлены пэўныя пытанні, прапанаваны шляхі іх вырашэння. Інфармацыя накіравана зацікаўленым дзяржорганам", - дадаў ён.

Ключавую ролю ў актывізацыі інвестыцыйнай дзейнасці варта аддаць прамым замежным інвестыцыям. А для гэтага павінен быць спрыяльным інвестыцыйны клімат, лічыць старшыня Савета Рэспублікі. Паводле яго слоў, удзел замежных кампаній у інвестыцыйнай дзейнасці Беларусі - гэта не толькі крыніца мадэрнізацыі рэальнага сектара, але і доступ да тэхналогій інфармацыі, гандлёва-лагістычных сетак транснацыянальных карпарацый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс