Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Сак 2019

Мясніковіч: нацыянальныя інтарэсы павінны бясспрэчна ўлічвацца пры ажыццяўленні саюзнага будаўніцтва

Мясніковіч: нацыянальныя інтарэсы павінны бясспрэчна ўлічвацца пры ажыццяўленні саюзнага будаўніцтва

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальныя інтарэсы павінны бясспрэчна ўлічвацца пры ажыццяўленні саюзнага будаўніцтва, заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч пасля паслання Канстытуцыйнага суда Прэзідэнту Беларусі і палатам Нацыянальнага сходу "Аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 2018 годзе", якое агучыў старшыня КС Пётр Міклашэвіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Значнасць асобных паўнамоцтваў Канстытуцыйнага суда з часам узрастае, адзначыў Міхаіл Мясніковіч. У сувязі з гэтым ён звярнуў увагу на актуальнасць пытанняў суадносін нацыянальнага і наднацыянальнага права з улікам далейшага ўдасканалення права Еўразійскага эканамічнага саюза і саюзнага будаўніцтва Беларусі і Расіі. "Гэта новая функцыя і Нацыянальнага сходу, і Канстытуцыйнага суда. Лічым, што любыя крокі па развіцці нашых ключавых інтэграцыйных аб'яднанняў - Саюзнай дзяржавы і ЕАЭС - павінны рабіцца пры захаванні суверэнітэту, незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці, Канстытуцыі і іншых атрыбутаў дзяржаўнасці. Пры гэтым бясспрэчным павінен заставацца прынцып кансэнсусу ў прыняцці рашэнняў аб руху наперад па шляху саюзнага будаўніцтва і ўліку нацыянальных інтарэсаў", - падкрэсліў старшыня Савета Рэспублікі.

Шырокае і адкрытае прадстаўленне паслання Канстытуцыйнага суда служыць важным элементам для пабудовы дэмакратычнай дзяржавы. Сенатары актыўна ўключаны ў працэс выпрацоўкі пазіцый КС па актуальных прававых пытаннях на ўсіх стадыях заканатворчасці. Верхняя палата парламента і Канстытуцыйны суд наладзілі зваротную сувязь, і іх узаемадзеянне, акцэнтаваў увагу Міхаіл Мясніковіч, накіравана на дасягненне агульных мэт: забеспячэнне канстытуцыйнай законнасці, больш поўную рэалізацыю патэнцыялу Канстытуцыі.

Беларусь адбылася як суверэнная дзяржава, з меркаваннем якой лічацца ў свеце. Беларускаму народу ёсць чым ганарыцца ў фарміраванні сучаснага і даволі поўнага заканадаўства. "Але жыццё не стаіць на месцы. Эвалюцыйныя пераўтварэнні ўлічваюцца ў законапраектнай дзейнасці. Ужо сёння развіццё нацыянальнага заканадаўства ідзе ў рэчышчы трэндаў, абазначаных у пасланні Канстытуцыйнага суда: гуманізацыя прававога рэгулявання, павышэнне ролі самарэгулявання, лічбавізацыя розных сфер грамадскіх адносін, інтэграцыя з нацыянальнымі прававымі сістэмамі іншых краін", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Беларускія законы з 2019 года будуць распрацоўвацца з пэўнымі навацыямі, якіх раней не было. Размова ідзе аб прагназаванні наступстваў прыняцця нарматыўных прававых актаў, уключаючы ацэнку іх рэгулюючага ўздзеяння на ўмовы вядзення бізнесу. Акрамя таго, з гэтага года заканадаўцы практыкуюць пакетны прынцып падрыхтоўкі праектаў законаў, што дае магчымасць павялічыць колькасць норм прамога дзеяння, скараціць ведамасную нарматворчасць. Сярод важных інструментаў фарміравання сістэмы права, адэкватнай сучасным грамадскім патрэбнасцям, спікер назваў навуковую экспертызу.

Міхаіл Мясніковіч нагадаў, што на ІІ З'ездзе вучоных у снежні 2017 года Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка адзначаў неабходнасць стварэння ў краіне сістэмы ўсебаковай гуманітарнай экспертызы важнейшых заканадаўчых ініцыятыў і праектаў не толькі з пункту гледжання права, але і з пазіцый сацыялогіі, псіхалогіі, культуры і традыцый грамадства. Савет Рэспублікі сумесна з зацікаўленымі рэспубліканскімі органамі і Нацыянальнай акадэміяй навук ужо выпрацаваў асноўныя падыходы да яе правядзення.

Рэзюмуючы, спікер нагадаў, што ў арт. 2 Канстытуцыі замацавана, што чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі з'яўляюцца вышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы. "Забяспечыць стварэнне ўмоў для свабоднага і дастойнага развіцця асобы - агульная задача ўсіх галін улады. У гэтым залог стабільнасці і паступальнага развіцця на карысць чалавека", - сказаў старшыня Савета Рэспублікі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі