Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

20 Жнв 2018

Мясніковіч: для паспяховай рэалізацыі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця трэба прыняць яшчэ 19 законаў

Мясніковіч: для паспяховай рэалізацыі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця трэба прыняць яшчэ 19 законаў

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для паспяховай рэалізацыі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016-2020 гады патрабуецца прыняцце 19 законаў, паведаміў сёння старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на пасяджэнні Прэзідыума верхняй палаты парламента, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На пасяджэнні Прэзідыума абмяркоўвалася рэалізацыя плана падрыхтоўкі законапраектаў на 2018 год. Міхаіл Мясніковіч выказаў занепакоенасць недапрацоўкамі з боку суб'ектаў заканадаўчай ініцыятывы. "Для паспяховай рэалізацыі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016-2020 гады патрабуецца прыняцце 19 законаў. Тры з іх Саўмін не распрацаваў і не падаў ва ўстаноўленым парадку ў парламент", - сказаў старшыня Савета Рэспублікі.

Прэзідыум разгледзеў ход падрыхтоўкі законапраектаў, якія будуць прадстаўлены на пятай сесіі Савета Рэспублікі. Акцэнт Міхаіл Мясніковіч зрабіў на дакументах, па якіх дадзены прамыя даручэнні кіраўніка дзяржавы. Размова ў першую чаргу ідзе аб змяненні Грамадзянскага кодэкса, новай рэдакцыі Падатковага, папраўках у закон аб інвестыцыях. "Савет Рэспублікі павінен актыўней працаваць з суб'ектамі заканадаўчай ініцыятывы. На працягу года мы накіравалі ў рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання больш за 50 прапрацаваных прапаноў, але гэтага яшчэ недастаткова", - лічыць Міхаіл Мясніковіч. Ён нагадаў аб сур'ёзнай размове, якая адбылаўся ў Оршы на нарадзе з удзелам Прэзідэнта. "Усе павінны зрабіць канкрэтныя вывыды - трэба ўдасканальваць стыль і метады сваёй работы. Парламенту - у тым ліку", - падкрэсліў старшыня Савета Рэспублікі.

Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што ў грамадстве вельмі вялікія чаканні ад рэалізацыі комплексу мер, выкладзеных у дэкрэце нумар 7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва". Ён звярнуў увагу, што Савет Рэспублікі не толькі ўнёс свае прапановы ў план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы законапраектаў у мэтах выканання дэкрэта, але і прапанаваў канкрэтныя навелы і фармулёўкі па шэрагу нарматыўных прававых актаў.

Усяго ў заканатворчым партфелі Савета Рэспублікі больш за 30 праектаў законаў. На пасяджэнні Прэзідыума падрабязна абмяркоўвалася фарміраванне заканадаўчай базы, якая забяспечвае рэалізацыю мэтавай задачы па выхадзе да 2025 года на ВУП у памеры $100 млрд. Разглядалася таксама падрыхтоўка да V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

Чарговая сесія Савета Рэспублікі адкрываецца 2 кастрычніка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі