Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

25 Dec 2017

Мясніковіч чакае каласальнага эфекту ад дэкрэта аб развіцці лічбавай эканомікі

Мясніковіч чакае каласальнага эфекту ад дэкрэта аб развіцці лічбавай эканомікі

26 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня верхняй палаты беларускага парламента Міхаіл Мясніковіч у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" прызнаўся, што чакае вялікага эфекту ад дэкрэта нумар 8 "Аб развіцці лічбавай эканомікі", паведамляе БЕЛТА.

Дзякуючы дэкрэту створаны прававыя ўмовы для правядзення ICO, выкарыстання крыптавалюты і ўкаранення смарт-кантрактаў. Беларусь становіцца першай у свеце юрысдыкцыяй з комплексным прававым рэгуляваннем бізнесаў на аснове тэхналогіі блокчэйн. "Наколькі я кампетэнтны ў гэтых справах, лічу, што мы тут піянеры. Ні адна краіна так магутна не заявіла аб тым, што гатова працаваць у гэтым напрамку, ствараючы своеасаблівы аналаг міжнароднага фінансавага або міжнароднага валютнага цэнтра", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Паводле яго слоў, з падпісаннем дакумента аб развіцці лічбавай эканомікі Беларусь ужо заявіла, як збіраецца працаваць у гэтай сферы і якія "будуць дзеянні адпаведных кампаній і фізічных асоб у рамках крыптавалют". "Тое, што мы дакументальна аформілі ўмовы, як будуць працаваць усе гэтыя працэсы - рэгістрацыі, абароту, падаткаабкладання, падрабязна распісана ў дэкрэце", - нагадаў старшыня Савета Рэспублікі. Такім чынам, на заканадаўчым узроўні афармляюцца правілы гульні.

"Эфект будзе каласальны, я ў гэтым глыбока перакананы", - заявіў Міхаіл Мясніковіч, адзначыўшы, што ў гэтым напрамку Беларусь мае даволі добры інтэлектуальны патэнцыял.

Спікер таксама лічыць, што дэкрэт нумар 8 з'яўляецца "магутным нацыянальным праектам". "За гэтым вельмі вялікая перспектыва. Мы яшчэ нават не можам меркаваць, наколькі гэта будзе сур'ёзна і запатрабавана і як гэта ацаніць у грошах. Але я лічу, што за гэтым будучае", - прызнаўся старшыня Савета Рэспублікі.

Між тым ён звярнуў увагу, што да напрамкаў, выкладзеных у дэкрэце, павінны яшчэ сфарміравацца магутны давер і пэўная сацыяльная лаяльнасць, "каб былі ўпэўнены, што і мы, і нашы партнёры, якія будуць працаваць у рамках створаных умоў", што гэты праект мае вялікі кумулятыўны эфект.

"Мы яшчэ не ўяўляем, наколькі могуць быць магутныя і пазітыўныя вынікі. І галоўнае, што мы першыя, галоўнае, што гэта наш праект, нашы ідэі. Ні МВФ, ні іншыя нам не рэкамендавалі і не настойвалі. Мы самі прыйшлі да гэтага, беларускія розумы, беларускія палітыкі, беларускія эканамісты, і я гэтаму вельмі рады", - сказаў на заканчэнне Міхаіл Мясніковіч.

Як паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 снежня падпісаў дэкрэт нумар 8 "Аб развіцці лічбавай эканомікі", які стварае беспрэцэдэнтныя ўмовы для развіцця ІТ-галіны і дае сур'ёзныя канкурэнтныя перавагі краіне ў стварэнні лічбавай эканомікі XXI стагоддзя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі