У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

16 Крс 2019

Мясніковіч: беларусы ўспрынялі бяду з Нотр-Дам-дэ-Пары як сваю

Мясніковіч: беларусы ўспрынялі бяду з Нотр-Дам-дэ-Пары як сваю

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы ўспрынялі бяду з Нотр-Дам-дэ-Пары як сваю. Аб гэтым сёння заявіў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з парламенцкай дэлегацыяй Францыі ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што ў Беларусі шчыра спачуваюць таму, што здарылася, - пажару ў саборы Парыжскай Божай Маці, адной з галоўных славутасцей Францыі, сімвале Парыжа. "Беларусы, як і іншыя неабыякавыя ва ўсіх краінах свету, успрынялі гэту бяду як сваю", - сказаў ён.

Намеснік старшыні Камісіі Сената па фінансах, старшыня групы дружбы "Францыя-Беларусь" Шарль Генэ выказаў удзячнасць Міхаілу Мясніковічу за падтрымку, адзначыўшы, што яго "словы кладуцца на сэрца". Няшчасце з саборам Парыжскай Божай Маці ўразіла французаў, дадаў Шарль Генэ.

Як паведамлялася, узгаранне адбылося на верхніх узроўнях будынка 15 красавіка прыкладна ў 18.50 па мясцовым часе. Паводле некаторых даных, ачаг мог знаходзіцца на будаўнічым рыштаванні - у будынку вядуцца рэстаўрацыйныя работы. У выніку пажару абваліліся верхняя частка шпіля, гадзіннік сабора і частка даху.

Сабор Парыжскай Божай Маці на працягу стагоддзяў з'яўляецца самым вядомым будынкам Парыжа. Нотр-Дам-дэ-Пары размешчаны ва ўсходняй частцы на месцы першай хрысціянскай царквы французскай сталіцы і ўключаны ў спіс сусветных гістарычных помнікаў. У 2013 годзе сабор адзначыў 850-годдзе, штогод яго наведваюць амаль 14 млн чалавек.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску