Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

27 Сак 2017

Мясніковіч: Беларусь звязвае вялікія надзеі з развіццём ЕАЭС

Мясніковіч: Беларусь звязвае вялікія надзеі з развіццём ЕАЭС

27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь звязвае вялікія надзеі з развіццём ЕАЭС, заявіў сёння старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на ўрачыстым пленарным пасяджэнні Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў - удзельніц СНД у Санкт-Пецярбургу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што ў сваёй дзейнасці МПА СНД уносіць вялікі ўклад у распрацоўку прававых асноў інтэграцыйных працэсаў. Пры гэтым характар прымаемых мадэльных актаў і рэкамендацый дае дзяржавам магчымасць выбіраць такую форму свайго ўдзелу ў інтэграцыі, якая найбольш поўна адпавядае канкрэтным магчымасцям. У многім дзякуючы гэтаму падыходу, на думку спікера, сфарміраваўся Еўразійскі эканамічны саюз. "Беларусь звязвае вялікія надзеі з развіццём ЕАЭС. Парламенцкае вымярэнне ў ЕАЭС адсутнічае, аднак Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь не лічыць, што парламентарыі могуць бяздзейнічаць. МПА СНД, якая аб'ядноўвае ў сваім складзе пяць дзяржаў - членаў ЕАЭС, магла б, на мой погляд, быць актыўней і ўплываць на працэсы інтэграцыі, пабуджаючы Еўразійскую эканамічную камісію да больш адказнай і актыўнай работы", - сказаў старшыня Савета Рэспублікі.

"Драйверам эканамічнага развіцця з'яўляецца прамысловасць, пры ўсёй маёй глыбокай павазе да іншых форм эканамічнай дзейнасці. Для гэтага ў СНД і ЕАЭС павінна праводзіцца адзіная або хаця б узгодненая палітыка, патрэбны пошук новых доўгатэрміновых форм узаемадзеяння. З-за гэтых недахопаў узнікае разлад паміж суб'ектамі гаспадарання, факты нядобрасумленнай таварнай канкурэнцыі, што вядзе да непатрэбных страт і нават палітычных непаразуменняў", - заўважыў Міхаіл Мясніковіч. Паводле яго слоў, МПА СНД магла б процістаяць гэтым тэндэнцыям.

"Сумесная дзейнасць нашых краін у МПА СНД у далейшым унясе істотны ўклад ва ўмацаванне і развіццё міжпарламенцкага супрацоўніцтва і партнёрства не толькі на прасторы Садружнасці, але і ў глабальным маштабе", - перакананы спікер.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі