Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

30 Ліп 2015

Мясніковіч: Беларусь верыць у мірнае ўрэгуляванне пытанняў грамадзянскага процістаяння ва Украіне

30 ліпеня, Мінск /Таццяна Лісатовіч - БЕЛТА/. Беларусь верыць у поспех перагаворнага працэсу і мірнага ўрэгулявання пытанняў грамадзянскага процістаяння ва Украіне. Аб гэтым заявіў сёння старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія ў Беларусі Паула Антоніа Перэйра Пінта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У пачатку сустрэчы Паула Антоніа Перэйра Пінта правёў пэўную паралель у знешняй палітыцы Беларусі і яго краіны, нагадаўшы, што ў свой час Бразілія таксама з'яўлялася міратворцам - на Лацінаамерыканскім кантыненце. "Сёння мы, як і іншыя члены міжнароднай супольнасці, уважліва сочым за міратворчай місіяй Беларусі па ўкраінскім пытанні", - сказаў ён.

Міхаіл Мясніковіч у сувязі з гэтым адзначыў: "Мы, сапраўды, узялі на сябе вялікую адказнасць - садзейнічаць мірнаму ўрэгуляванню ўкраінскага канфлікту, і паслядоўна рэалізуем тыя рашэнні, якія былі прыняты і атрымалі падтрымку ў час мінскіх сустрэч". Спікер выказаў шкадаванне, што не ўсе дамоўленасці, дасягнутыя ў Мінску, рэалізуюцца бакамі ў поўнай меры. "Але мы верым у поспех перагаворнага працэсу і мірнага ўрэгулявання пытанняў грамадзянскага процістаяння ва Украіне", - падкрэсліў старшыня Савета Рэспублікі.

У цэлым ён адзначыў, што Беларусь сёння выбудоўвае адносіны ў пазітыўным ключы, у тым ліку, і са Злучанымі штатамі Амерыкі, і з Еўрапейскім саюзам. "Такім чынам, гэта рэальнае пацвярджэнне палітыкі шматвектарнасці, якую праводзіць наш Прэзідэнт", - сказаў спікер.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі