У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

5 Снж 2016

Мясніковіч: Беларусь разлічвае на развіццё кантактаў Нацыянальнага сходу з парламентамі ўсіх краін ЕС

Мясніковіч: Беларусь разлічвае на развіццё кантактаў Нацыянальнага сходу з парламентамі ўсіх краін ЕС

5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае на развіццё кантактаў Нацыянальнага сходу з парламентамі ўсіх краін ЕС. Аб гэтым сёння заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з маршалкам Cената Польшчы Станіславам Карчэўскім, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, у Беларусі хацелі б, каб "канструктыўнае ўзаемадзеянне беларускіх і польскіх парламентарыяў аказвала пазітыўны ўплыў на развіццё кантактаў Нацыянальнага сходу з парламентамі ўсіх краін ЕС".

Старшыня Савета Рэспублікі дадаў, што ў 2017 годзе ў Беларусі пройдзе шэраг важных міжнародных мерапрыемстваў, у тым ліку сесія ПА АБСЕ і мерапрыемствы па лініі Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятывы. "Мы, як прымаючы бок, ужо рыхтуемся да гэтых мерапрыемстваў, маем ініцыятыўныя прапановы. Лічым, што наш голас будзе канструктыўным укладам у агульнаеўрапейскія справы, - сказаў ён. - Еўропа - наш агульны дом, за бяспеку і дабрабыт якога мы нясём агульную адказнасць".

Мясніковіч: Беларусь разлічвае на развіццё кантактаў Нацыянальнага сходу з парламентамі ўсіх краін ЕССпікер верхняй палаты беларускага парламента выказаў упэўненасць, што візіт маршалка сената Польшчы надасць новы імпульс двухбаковым адносінам, будзе садзейнічаць актывізацыі ўсіх напрамкаў супрацоўніцтва паміж краінамі.

У Беларусі, паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, з задавальненнем адзначаюць інтэнсіфікацыю палітычнага дыялогу з Польшчай. "Пры ўзаемнай зацікаўленасці ў гэтым годзе ўдалося зрабіць у галіне палітычных кантактаў і эканамічнага супрацоўніцтва вельмі шмат што. І мы гатовы да пашырэння ўзаемадзеяння ва ўсіх сферах", - сказаў ён. Старшыня Савета Рэспублікі таксама звярнуў увагу на ўсё большы тавараабарот паміж краінамі, рост польскіх інвестыцый у беларускую эканоміку.

Мясніковіч: Беларусь разлічвае на развіццё кантактаў Нацыянальнага сходу з парламентамі ўсіх краін ЕСУ сваю чаргу Станіслаў Карчэўскі адзначыў, што звязвае з візітам польскай парламенцкай дэлегацыі ў Беларусь вялікія надзеі. Ён прапанаваў беларускаму калегу разгледзець шэраг пытанняў, у тым ліку развіццё супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы.

Сёння ў Мінску была падпісана сумесная заява аб супрацоўніцтве паміж Саветам Рэспублікі і сенатам Польшчы. Ад імя беларускага Прэзідэнта Станіславу Карчэўскаму быў уручаны ў падарунак Слуцкі пояс.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс