Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Ліс 2014

Мясніковіч: Беларусь разлічвае на далейшую нармалізацыю адносін з Еўрасаюзам

Мясніковіч: Беларусь разлічвае на далейшую нармалізацыю адносін з Еўрасаюзам

4 лістапада, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Беларусь разлічвае на далейшую нармалізацыю адносін з Еўрасаюзам. Аб гэтым заявіў сёння на пленарным пасяджэнні Х Беларуска-літоўскага эканамічнага форуму ў Магілёве прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На думку кіраўніка ўрада, поспех беларуска-літоўскага супрацоўніцтва ў многім вызначаецца нармалізацыяй беларуска-еўрапейскіх адносін. Выбудаваны даволі актыўны дыялог з Еўрапейскім саюзам. Ёсць ужо шэраг пазітыўных рашэнняў з боку Бруселя. "Мы спадзяёмся, што наступным крокам стане адмена абмежаванняў на перамяшчэнне капіталу, і гэта будзе лагічным рашэннем, - сказаў Міхаіл Мясніковіч. - Мы гэта пытанне агаварылі і на беларуска-амерыканскім інвестыцыйным форуме, які нядаўна правялі ў Нью-Ёрку. Ёсць разуменне таго, што трэба ісці па шляху зняцця ўсіх абмежаванняў у рабоце з беларускімі фінансавымі і не толькі арганізацыямі".

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч i прэм'ер-міністр Літвы Альгірдас БуткявічусПаводле слоў прэм'ер-міністра, ёсць усе падставы меркаваць, што еўрапейскія партнёры ўсвядомілі: палітыка санкцый і ўльтыматумаў абсалютна бесперспектыўная. Такім шляхам немагчыма выбудоўваць нармальныя адносіны. "Мы разглядаем пытанні беларуска-літоўскіх адносін у тым ліку праз пашырэнне супрацоўніцтва з аб'яднанай Еўропай", - сказаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі