Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

14 Nov 2016

Мясніковіч: Беларусь нацэлена на пашырэнне шматпланавых кантактаў з Японіяй

Мясніковіч: Беларусь нацэлена на пашырэнне шматпланавых кантактаў з Японіяй

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь нацэлена на пашырэнне шматпланавых кантактаў з Японіяй. Аб гэтым сёння ішла размова на сустрэчы, у якой прынялі ўдзел старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч і кіраўнік Даследчага таварыства эканамічных і экалагічных аспектаў Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна Сіндзі Кавасакі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што ў Беларусі і Японіі шмат сумесных праектаў, аднак абмяжоўвацца гэтым не трэба. "Мы павінны забяспечваць як эканамічныя, так і палітычныя кантакты. Галоўнае, хацелася б, каб гэтыя сувязі былі шматпланавымі", - сказаў спікер верхняй палаты парламента.

Мясніковіч: Беларусь нацэлена на пашырэнне шматпланавых кантактаў з ЯпоніяйУ час сустрэчы ён прапанаваў засяродзіць увагу на парламенцкім супрацоўніцтве, а таксама на кантактах суб'ектаў гаспадарання. Акрамя таго, Міхаіл Мясніковіч пацікавіўся меркаваннем японскага госця наконт таго, што можа садзейнічаць больш паспяховаму пашырэнню эканамічных праектаў Беларусі і Японіі.

Японская дэлегацыя паспела наведаць у Беларусі шэраг машынабудаўнічых заводаў, а таксама прадпрыемстваў, якія вырабляюць дазіметрычную тэхніку. У японскага боку ёсць канкрэтныя праекты. Чакаецца, што гэты візіт надасць значны імпульс развіццю двухбаковых адносін, у тым ліку ў эканамічным плане.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі