Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Чэр 2016

Мясніковіч: Беларусь гатова ствараць камфортныя ўмовы для прыходу нямецкіх інвестыцый

Мясніковіч: Беларусь гатова ствараць камфортныя ўмовы для прыходу нямецкіх інвестыцый

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова ствараць камфортныя ўмовы для прыходу нямецкіх інвестыцый. Аб гэтым сёння заявіў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч у час сустрэчы з дэлегацыяй ландтага федэральнай зямлі Саксонія, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі гаварыць аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, то ў выніку розных абставін, у першую чаргу глабальных працэсаў, крыху запаволілася дынаміка развіцця нашага двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы гандлю і інвестыцый. Я думаю, што трэба аднаўляць гандлёвыя і інвестыцыйныя адносіны, якія былі яшчэ некалькі гадоў таму. Заходнія кампаніі, у тым ліку нямецкія, выводзяць свае актывы з краін Паўднёва-Усходняй Азіі ў старую эканоміку (еўрапейскую. - Заўвага БЕЛТА), эканоміку сваёй дзяржавы або іншых заходніх дзяржаў. Калі вам цеснавата на гэтай тэрыторыі, то можна працаваць і з беларускімі актывамі. Мы будзем ствараць усе неабходныя ўмовы для таго, каб нямецкаму бізнесу было камфортна", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

сніковіч: Беларусь гатова ствараць камфортныя ўмовы для прыходу нямецкіх інвестыцыйЗ'яўляючыся членам Еўразійскага эканамічнага саюза, Беларусь можа эфектыўна садзейнічаць наладжванню гандлёвых і інвестыцыйных сувязей Германіі з вялікай еўразійскай эканамічнай бізнес-прасторай.

сніковіч: Беларусь гатова ствараць камфортныя ўмовы для прыходу нямецкіх інвестыцый"Для Беларусі Германія - у ліку прыярытэтных замежных партнёраў. Я лічу, у нас выбудаваны ўзаемапаважлівыя, добрыя адносіны. Думаю, што нашы кантакты з федэральнымі землямі і непасрэдна федэральным урадам будуць пашырацца. Прынамсі, мы на гэта настроены", - дадаў старшыня Савета Рэспублікі.

Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што Беларусь удзячна нямецкаму боку за падтрымку рашэння Савета Еўрапейскага саюза аб адмене санкцый адносна рэспублікі.

сніковіч: Беларусь гатова ствараць камфортныя ўмовы для прыходу нямецкіх інвестыцыйСтаршыня Савета Рэспублікі звярнуў увагу, што візіт дэлегацыі ландтага федэральнай зямлі Саксонія з'яўляецца значным не толькі для наладжвання міжпарламенцкіх кантактаў дзяржаў, але і беларуска-нямецкіх адносін у цэлым. "Мне вельмі прыемна сустрэцца з калегамі і абмеркаваць пытанні міжпарламенцкіх кантактаў. Беларусь рыхтуецца да парламенцкіх выбараў. Упэўнены, што ўсе неабходныя працэдуры будуць выкананы, і выбары пройдуць спакойна і дэмакратычна ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам. Вам як палітыкам, напэўна, будзе цікава ў дні знаходжання ў Беларусі ўбачыць і ацаніць сітуацыю ў сувязі з гэтым", - сказаў на заканчэнне Міхаіл Мясніковіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі