Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

23 Крс 2014

Мясніковіч: Беларусь гатова перадаць свае тэхналогіі для выканання вялікіх сістэмных праектаў у Камбоджы

Мясніковіч: Беларусь гатова перадаць свае тэхналогіі для выканання вялікіх сістэмных праектаў у Камбоджы

23 красавіка, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. Беларусь гатова перадаць свае тэхналогіі Камбоджы для выканання буйных сістэмных праектаў. Аб гэтым сёння на сустрэчы з дэлегацыяй на чале з прэм'ер-міністрам Камбоджы Хун Сенам паведаміў кіраўнік урада Беларусі Міхаіл Мясніковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У выпадку дамоўленасці аб рэалізацыі вялікіх сістэмных праектаў мы гатовы разгледзець пытанне перадачы тэхналогій вашай краіне", - сказаў прэм'ер-міністр Беларусі. Ён адзначыў, што існуючыя гандлёвыя адносіны павінны быць дапоўнены супрацоўніцтвам у фінансавай, інвестыцыйнай сферах, а таксама ў галіне інавацый.

На думку Міхаіла Мясніковіча, цяпер палітычныя кантакты Беларусі і Камбоджы апярэджваюць эканамічны рост. Ён выказаў надзею, што тыя сумесныя дакументы, якія будуць падпісаны сёння, "значна ўмацуюць дагаворна-прававую базу двухбаковага супрацоўніцтва". Акрамя таго, развіццю адносін Беларусі і Камбоджы павінны садзейнічаць праводзімыя цяпер перагаворы паміж Мытным саюзам і АСЕАН аб зоне свабоднага гандлю.

Кіраўнік беларускага ўрада лічыць, што патэнцыял дзвюх краін "далёка не запатрабаваны". У сувязі з гэтым неабходна прыкласці максімум намаганняў для нарошчвання эканамічнага ўзаемадзеяння.

У сваю чаргу прэм'ер-міністр Камбоджы Хун Сен заявіў: "Існуе вялікі патэнцыял, каб узаемна дапаўняць адзін аднаго". Ён упэўнены, што цяперашні візіт камбаджыйскай дэлегацыі ўнясе свой уклад у развіццё двухбаковых адносін. Хун Сен звярнуў увагу, што ўпершыню за 30-гадовы перыяд знаходжання на пасадзе камбаджыйскага ўрада ў час аднаго візіту падпісваецца такая вялікая колькасць дакументаў.

Сёння ў Мінску падрыхтаваны да падпісання шэсць пагадненняў і тры мемарандумы аб узаемаразуменні. У ліку пагадненняў - тры міжурадавыя аб садзейнічанні і ўзаемнай абароне інвестыцый, аб гандлёва-эканамічным і ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве. Што датычыцца мемарандумаў, то, у прыватнасці, будзе падпісаны дакумент паміж Нацыянальнымі банкамі Беларусі і Камбоджы.

Паводле даных урада, у 2013 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Камбоджай склаў $6,3 млн і вырас амаль удвая да ўзроўню 2012 года. У студзені-лютым гэтага года тавараабарот паміж краінамі перасягнуў $1,4 млн. (на 31,3 працэнта больш за два месяцы 2013 года). Беларусь экспартуе ў Камбоджу ў асноўным трактары і калійныя ўгнаенні. Сёння каля палавіны трактароў, якія працуюць у Камбоджы, - беларускай вытворчасці. У канцы сакавіка бягучага года ў гэтай краіне ўведзены ў эксплуатацыю завод па зборцы трактароў МТЗ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі