Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

17 Ліп 2019

Мацвіенка: рэалізацыю саюзнага дагавора важна напаўняць актуальнымі праектамі

Мацвіенка: рэалізацыю саюзнага дагавора важна напаўняць актуальнымі праектамі

17 ліпеня, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. Рэалізацыю Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы важна напаўняць актуальнымі праектамі. Такое меркаванне сёння выказала старшыня Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка на сустрэчы са старшынёй Савета Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Валянціна Мацвіенка адзначыла, што бягучы год, у якім адзначаецца 20-годдзе з моманту падпісання саюзнага дагавора - добры час для асэнсавання пройдзенага шляху. Паводле яе слоў, важна прадумаць, як напоўніць дакумент новым зместам, праектамі, якія адлюстроўваюць рэаліі, каб дагавор адпавядаў новым выклікам і магчымасцям.

Яна дадала, што аналіз зробленага за 20 гадоў існавання Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі паказвае: для паглыблення вытворчай эканамічнай кааперацыі, эканамічнага супрацоўніцтва патрэбны і сінхранізаваныя крокі па прывядзенні заканадаўства ў адпаведнасць з новымі патрабаваннямі. Размова ў пэўнай ступені ідзе пра яго ўніфікацыю, каб бізнес ведаў агульныя правілы гульні і разам з парламентарыямі здымаў існуючыя перашкоды, растлумачыла спікер. "У гэтым сэнсе заканадаўцы могуць унесці свой вялікі ўклад", - сказала Валянціна  Мацвіенка.

Тон двухбаковым адносінам задаюць кіраўнікі дзяржаў, яны вызначаюць парадак дня развіцця інтэграцыйных працэсаў, падкрэсліла спікер. Яна адзначыла, што ўзнікаючыя праблемы вырашаюцца ў рабочым парадку. Вялікую ролю ва ўмацаванні двухбаковага супрацоўніцтва адыгрываюць рэгіёны.

Цяпер кантакты з рэгіёнамі Беларусі наладзілі 80 суб'ектаў РФ. Расійскі спікер пазітыўна ацаніла вынікі супрацоўніцтва: з'яўляюцца новыя сумесныя праекты, пашыраецца вытворчая кааперацыя. Валянціна Мацвіенка выказала ўпэўненасць, што і гэты Форум рэгіёнаў пройдзе на высокім узроўні і дасць добрыя вынікі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі