У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

29 Ліс 2017

Мацюшэўскі: Беларусь зацікаўлена супрацоўнічаць з Казахстанам у лічбавай трансфармацыі эканомікі

Мацюшэўскі: Беларусь зацікаўлена супрацоўнічаць з Казахстанам у лічбавай трансфармацыі эканомікі

29 лістапада, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена эфектыўна супрацоўнічаць з Казахстанам у пытаннях лічбавай трансфармацыі эканомікі. Аб гэтым заявіў сёння першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Мацюшэўскі, выступаючы на беларуска-казахстанскім бізнес-форуме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь зацікаўлена эфектыўна супрацоўнічаць з Казахстанам у IT-сферы, у пытаннях лічбавай трансфармацыі як традыцыйных галін эканомікі, так і ў стварэнні новай эканомікі ў рамках сучаснай дзіджыталізацыі", - адзначыў Васіль Мацюшэўскі.

Таксама, паводле яго слоў, Беларусь гатова развіваць з Казахстанам прамысловую кааперацыю, супрацоўнічаць у аграпрамысловым комплексе, сферах транспарту і лагістыкі, дарожным будаўніцтве, нафтагазавым і горназдабыўным сектарах. "Больш таго, мы гаворым не проста аб транспартнай лагістыцы, а аб стварэнні двух па сутнасці лічбавых транзітных калідораў. Мы доўга аб гэтым гаварылі, цяпер пяройдзем да практычнай рэалізацыі", - падкрэсліў першы віцэ-прэм'ер.

"Сёння кіраўнікі дзяржаў прыйшлі да высновы, што нашы двухбаковыя адносіны павінны выйсці на якасна іншы ўзровень. Той узровень стратэгічнага партнёрства даў пэўныя вынікі, але той патэнцыял, які мы маем у нашых двухбаковых адносінах, можа даць значна больш", - сказаў Васіль Мацюшэўскі. Ён адзначыў, што Беларусь разлічвае на прыход у эканоміку вялікага казахстанскага капіталу.

Беларуска-казахстанскі бізнес-форум сабраў у Мінску каля 400 удзельнікаў. Мерапрыемства праходзіла адначасова з перагаворамі Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева, які 29-30 лістапада наведвае Беларусь з афіцыйным візітам. Улічваючы сённяшні працяглы перагаворны дзень, а таксама вельмі насычаны заўтрашні парадак дня, па даручэнні прэзідэнтаў Беларусі і Казахстана ў бізнес-форуме прынялі ўдзел і завяршылі яго работу першыя віцэ-прэм'еры дзвюх краін - Васіль Мацюшэўскі і Аскар Мамін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс