Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Mar 2017

Мацюшэўскі: Беларусь разлічвае на пашырэнне супрацоўніцтва з Сусветным банкам

Мацюшэўскі: Беларусь разлічвае на пашырэнне супрацоўніцтва з Сусветным банкам

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае на далейшае развіццё супрацоўніцтва з Сусветным банкам. Аб гэтым заявіў сёння першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Мацюшэўскі на сустрэчы з дэлегацыяй Сусветнага банка на чале са старшым віцэ-прэзідэнтам СБ па аперацыйных пытаннях Кайлам Пітэрсам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Першы віцэ-прэм'ер выказаў удзячнасць за работу, якую Сусветны банк праводзіць у Беларусі, асабліва ў частцы забеспячэння ўстойлівага эканамічнага росту. Беларусь і Сусветны банк развіваюць партнёрства ў ахове здароўя, адукацыі, сістэме сацыяльнай абароны. "У рамках рэалізацыі сярэднетэрміновых і доўгатэрміновых праграм развіцця мы ставім у аснову забеспячэнне ўстойлівага эканамічнага росту ў інтарэсах усяго беларускага народа, - падкрэсліў першы віцэ-прэм'ер. - У гэтым кантэксце супрацоўніцтва з Сусветным банкам для Беларусі заўсёды мела вялікае значэнне. За 25 гадоў сумеснай работы Сусветны банк інвесціраваў больш як $1,6 млрд у ходзе рэалізацыі сумесных праектаў". Гэтыя сродкі інвесціраваны ў такія напрамкі, як энергетыка, умацаванне транзітнага патэнцыялу, забеспячэнне экалагічнай устойлівасці, забеспячэнне дабрабыту насельніцтва.

Мацюшэўскі: Беларусь разлічвае на пашырэнне супрацоўніцтва з Сусветным банкамПры гэтым за апошнія гады назіраецца пазітыўная дынаміка ў бок пашырэння сфер узаемадзеяння з Сусветным банкам, дадаў Васіль Мацюшэўскі. У рамках стратэгіі партнёрства групы Сусветнага банка на 2014-2017 гады ў Беларусі пачалася рэалізацыя 7 новых праектаў на агульную суму амаль $650 млн, у тым ліку ў галіне аховы здароўя і адукацыі.

Мацюшэўскі: Беларусь разлічвае на пашырэнне супрацоўніцтва з Сусветным банкам"У нас з банкам склаліся даверныя адносіны, і мы разлічваем і ў далейшым разглядаць банк як надзейнага стратэгічнага партнёра. Хацелася б выказаць упэўненасць, што ў новай стратэгіі мы зможам значна павялічыць аб'ём аперацый банка ў Беларусі і паспяхова рэалізаваць нямала знакавых праектаў", - рэзюмваў Васіль Мацюшэўскі.Мацюшэўскі: Беларусь разлічвае на пашырэнне супрацоўніцтва з Сусветным банкам

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі