Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

5 Стд 2022

Марзалюк: на рэферэндуме трэба будзе вызначыць лёс краіны на стратэгічную перспектыву

Марзалюк: на рэферэндуме трэба будзе вызначыць лёс краіны на стратэгічную перспектыву

5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На рэферэндуме нам трэба будзе вызначыць лёс краіны на стратэгічную перспектыву, заявіў у час пасяджэння праекта БЕЛТА "Экспертнае асяроддзе" на тэму "Грамадскае абмеркаванне праекта абноўленай Канстытуцыі" старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў, доктар гістарычных навук, прафесар Ігар Марзалюк.

"Нас чакае адна са знакавых палітычных кампаній. Тут без усякага пафасу можна сказаць, што будзе вызначацца лёс краіны, прычым на стратэгічную перспектыву. У гэтым я глыбока перакананы і гавару гэта як член Канстытуцыйнай камісіі", - сказаў Ігар Марзалюк.

Паводле яго слоў, неабходнасць унясення змяненняў і дапаўненняў у Асноўны закон краіны прадыктавана сучаснымі рэаліямі.

"Мы павінны проста разумець, што тая Канстытуцыя, па якой мы дагэтуль жылі, - гэта крызісная Канстытуцыя, - дадаў дэпутат. - Проста трэба ўспомніць 1994 і 1995 гады, зарплаты па $10-20, пра дамы, якія не будаваліся ні ў адным горадзе. Успомніць, як гэта выглядала, які ўзровень быў бандытызму і ўсё астатняе. Адзінай эфектыўнай формай сацыяльнай мабілізацыі была тая Канстытуцыя, па якой мы цяпер жывём. І мы пабудавалі самае галоўнае - дзяржаўныя інстытуты. Мы выбудавалі краіну. Але мяняецца сацыяльная структура краіны, неабходны палітычныя змяненні. Таму гэта аб'ектыўны наступны этап развіцця".

Парламентарый падкрэсліў, што мы задаём новы этап беларускага развіцця. "Краіна будзе такой, як мы будзем яе развіваць. Вось гэтыя рэчы трэба разумець", - дадаў Ігар Марзалюк.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі