Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Чэр 2017

Марыніч: Беларусь мае намер пашырыць сетку экспарцёраў прадуктаў харчавання ва Украіну

Марыніч: Беларусь мае намер пашырыць сетку экспарцёраў прадуктаў харчавання ва Украіну

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь мае намер пашырыць сетку прадпрыемстваў - экспарцёраў прадуктаў харчавання ва Украіну, заявіў сёння на пасяджэнні ўкраінска-беларускай рабочай групы па павелічэнні ўзаемнай прысутнасці на рынках дзвюх краін сельскагаспадарчай, харчовай і іншай прадукцыі першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Марыніч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь мае намер павялічваць экспарт харчовай групы тавараў ва Украіну. Цяпер працуюць 10 прадпрыемстваў, якія маюць права экспартаваць прадукцыю ва Украіну. Ставіцца задача стварыць яшчэ большую колькасць такіх прадпрыемстваў. Неабходна дэталёва абмеркаваць пытанне з украінскім бокам і прыняць канкрэтныя меры", - сказаў Леанід Марыніч.

Украінскі бок зацікаўлены ў стварэнні такіх прадпрыемстваў, якія ажыццяўлялі б экспартныя пастаўкі на беларускі рынак. Паколькі Беларусь з'яўляецца ўдзельніцай мытнага саюза на еўразійскай прасторы, рэалізацыя такой ініцыятывы запатрабуе ўзгаднення ўсіх дзяржаў, якія ўваходзяць у аб'яднанне. Леанід Марыніч запэўніў, што Беларусь гатова выступіць з адпаведным хадайніцтвам перад ветэрынарнымі службамі краін МС.

Беларусь пераважна пастаўляе ва Украіну мяса птушкі, малочную прадукцыю, сыры, жытнюю муку. Першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання адзначыў дадатную дынаміку экспарту. Так, тавараабарот харчовай групы паміж дзвюма краінамі за 2016 год склаў $520 млн. Пастаўкі ў суседнюю краіну ажыццявілі прадпрыемствы Белкаапсаюза, "Белдзяржхарчпрама", Мінсельгасхарча. У I квартале 2017 года аб'ём экспарту прадуктаў харчавання ва Украіну па лініі Мінсельгасхарча склаў $10,6 млн пры тэмпе росту 138 працэнтаў да ўзроўню аналагічнага перыяду 2016 года.

"Дадатная дынаміка экспарту сведчыць аб нарошчванні прысутнасці беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі ва Украіне, - канстатаваў Леанід Марыніч. - Рынак Украіны па харчовай групе тавараў самазабяспечаны. Аднак улічваючы той факт, што нашы краіны з'яўляюцца суседзямі, а якасць беларускіх тавараў добра вядома ва Украіне, гэта дае магчымасць нам бачыць перспектывы для далейшага супрацоўніцтва, якіх вельмі шмат".

У час пасяджэння рабочай групы бакі маюць намер абмеркаваць пытанні паставак ва Украіну сельскагаспадарчай тэхнікі беларускай вытворчасці, узаемныя інтарэсы ў галіне насенняводства і інш.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі