У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Май 2013

Мар'яна Шчоткіна: Рэформа сістэмы дзяржкіравання была неабходна Беларусі

Мар'яна Шчоткіна: Рэформа сістэмы дзяржкіравання была неабходна Беларусі

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэформа сістэмы дзяржкіравання была неабходна Беларусі. Такое меркаванне выказала ў эфіры тэлеканала "Беларусь-1" міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна.

Паводле яе слоў, за кошт аптымізацыі колькасці супрацоўнікаў дзяржапарату ўзрасце ўзровень заработнай платы.

Міністр адзначыла, што скарачэнне дзяржслужачых не было нечаканым - аб гэтым ведалі яшчэ ў мінулым годзе, таму кожны кіраўнік планаваў далейшыя дзеянні, у тым ліку і па працаўладкаванню людзей. "У Мінпрацы і сацабароны скарачэнне склала 51 чалавек. Сёння 9 з іх маюць патрэбу ў працаўладкаванні, - сказала Мар'яна Шчоткіна. - Вырашыць гэта пытанне мы плануем на працягу двух месяцаў".

Асноўнай крыніцай даходаў для насельніцтва з'яўляецца заработная плата. "Трэба зрабіць усё, каб прапанаваць чалавеку работу", - падкрэсліла Мар'яна Шчоткіна. Пры гэтым грамадзянін мае права выбраць той варыянт, які больш за ўсё яму падыходзіць.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску