Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Стд 2015

Манодж Кумар Бхарці: Народная дыпламатыя садзейнічае ўмацаванню беларуска-індыйскіх сувязей

Манодж Кумар Бхарці: Народная дыпламатыя садзейнічае ўмацаванню беларуска-індыйскіх сувязей

26 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Народная дыпламатыя садзейнічае ўмацаванню беларуска-індыйскіх сувязей. Упэўненасць у гэтым выказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі Манодж Кумар Бхарці на сустрэчы ў Доме дружбы з нагоды нацыянальнага свята гэтай краіны - Дня рэспублікі, паведамляе БЕЛТА.

Дыпламат падкрэсліў важнасць таго, што Беларусь і Індыя абменьваюцца культурнымі мерапрыемствамі, праводзяць вечары дружбы, выстаўкі. У размове з карэспандэнтам БЕЛТА пасол Індыі выказаў меркаванне, што 2015 год будзе вельмі плённым у двухбаковых сувязях. У прыватнасці, чакаецца абмен важнымі візітамі, плануецца правядзенне пасяджэння міжурадавай беларуска-індыйскай камісіі па гандлі і эканоміцы. Намечаны таксама шэраг важных сустрэч, прызначаных пашырыць навукова-тэхнічныя кантакты. Манодж Кумар Бхарці таксама адзначыў высокі ўзровень развіцця тэхналогій у Беларусі і сказаў аб зацікаўленасці індыйскага боку ў пошуку беларускіх партнёраў для супрацоўніцтва ў розных сферах.

Беларускі паэт, галоўны рэдактар часопіса "Полымя" Мікалай Мятліцкі ў сваім выступленні акцэнтаваў увагу на важнасці беларуска-індыйскіх культурных сувязей і прачытаў пераклады вершаў індыйскіх паэтаў на рускую мову.

Перад прысутнымі з харэаграфічнымі нумарамі выступілі артысты школы-студыі індыйскага класічнага танца "Індывара", вакальна-музычнага ансамбля "Вязанка" ДК МТЗ.

У ходзе мерапрыемства адбылося таксама знаёмства з выстаўкай твораў народнага мастака Беларусі, намесніка старшыні таварыства дружбы "Беларусь-Індыя", лаўрэата міжнароднай прэміі Джавахарлала Неру Георгія Паплаўскага.

У сустрэчы прынялі ўдзел актывісты таварыства дружбы "Беларусь-Індыя", прадстаўнікі пасольства Індыі ў Беларусі, беларускага МЗС, Нацыянальнага сходу, а таксама беларускага аддзялення грамадскай арганізацыі "Міжнародны цэнтр Рэрыхаў", выкладчыкі і студэнты ВНУ і каледжаў Мінска.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі