Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

19 Dec 2017

Малкіна аб прэтэнзіях Літвы да БелАЭС: выбраны Беларуссю шлях адпавядае ўсім міжнародным стандартам

Малкіна аб прэтэнзіях Літвы да БелАЭС: выбраны Беларуссю шлях адпавядае ўсім міжнародным стандартам

19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ія Малкіна сёння ў размове з журналістамі адзначыла, што выбраны Беларуссю шлях па будаўніцтве БелАЭС адпавядае ўсім міжнародным стандартам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Так, гэта аднімае пэўную колькасць рабочага часу - неабходнасць неаднаразовай перапіскі па адных і тых жа пытаннях (з літоўскім бокам. - Заўвага БЕЛТА), але разам з тым мы вельмі дакладна разумеем, што выбраны намі шлях адпавядае ўсім міжнародным патрабаванням і стандартам, што на сённяшні дзень тыя прэтэнзіі, якія выстаўляе літоўскі бок, магчыма, і трэба было вырашаць энную колькасць часу таму, а цяпер неабходна рухацца наперад", - сказала Ія Малкіна.

На яе думку, да гэтага часу "фактычна абмяркоўваць тое, што ўжо страціла сваю актуальнасць, неперспектыўна". "Трэба думаць, як разам працаваць над гэтым праектам і над пытаннямі яго бяспечнай эксплуатацыі", - адзначыла першы намеснік міністра.

Яна таксама звярнула ўвагу, што Беларусь прайшла стрэс-тэсты, як таго патрабаваў Еўрапейскі саюз. "І, наколькі мне вядома, Еўрапейская камісія ў цэлым задаволена тымі дзеяннямі, якія прымае Рэспубліка Беларусь. Больш таго, мы гатовы да еўрапейскага аўдыту нашых стрэс-тэстаў, таму я на сённяшні дзень лічу, што сама праблема ў значнай ступені палітызавана літоўскай бізнес- і праўладнай элітай", - сказала Ія Малкіна.

Першы намеснік міністра лічыць: да таго часу пакуль такія тэндэнцыі будуць назірацца ў палітычнай сітуацыі Літвы, Беларусь будзе атрымліваць ад яе "ўколы", а Еўрапейскі саюз з салідарнасці будзе вымушаны падтрымліваць літоўскі бок.

Ія Малкіна таксама выказала меркаванне, што двухбаковыя перагаворы па БелАЭС у бліжэйшы час, да вынясення нарадай бакоў Канвенцыі Эспа якога-небудзь афіцыйнага рашэння, малаверагодныя, а Літва наўрад ці будзе гатова пайсці на кампрамісныя дамоўленасці.

Разам з тым яна выказала ўпэўненасць, што ў свеце значна больш разважлівых людзей, якія разумеюць існуючую сітуацыю і яе прычыны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі