Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

29 Ліс 2017

Малашка: Дзіцячай нейрахірургіі трэба актыўней выкарыстоўваць тэлекамунікацыйныя тэхналогіі

Малашка: Дзіцячай нейрахірургіі трэба актыўней выкарыстоўваць тэлекамунікацыйныя тэхналогіі

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Службе дзіцячай нейрахірургіі трэба актыўней укараняць тэлекамунікацыйныя тэхналогіі, заявіў міністр аховы здароўя Валерый Малашка на І Еўразійскім з'ездзе дзіцячых нейрахірургаў у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў міністра, 2018 год будзе перыядам актыўнага развіцця электроннай аховы здароўя ў краіне. У сувязі з гэтым службе дзіцячай нейрахірургіі неабходна актыўней уключацца ў фарміраванне адзінай інфармацыйнай прасторы. Асаблівую ўвагу трэба ўдзяліць далейшаму ўкараненню тэлекамунікацыйных тэхналогій. Размова ідзе аб перадачы даных паміж абласнымі, рэспубліканскімі ўстановамі. У цэлым гэта дасць магчымасць павысіць даступнасць меддапамогі, аператыўнасць прымаемых рашэнняў, пераемнасць на ўсіх узроўнях аказання дапамогі.

Сярод іншых прыярытэтных задач, якія неабходна развіваць службе, міністр назваў укараненне і ўдасканаленне метадаў дародавай дыягностыкі парокаў развіцця цэнтральнай нервовай сістэмы, іх карэкцыю ў адпаведнасці з самымі высокімі стандартамі, асваенне нейрахірургічных умяшанняў у плода.

За апошнія гады дзіцячая нейрахірургічная служба зрабіла шмат што, дадаў міністр. Яна ператварылася ў адну з самых дынамічных і высокатэхналагічных галін аховы здароўя. У рэспубліцы паспяхова аказваюць нейрахірургічную дапамогу пацыентам рознага ўзросту - ад глыбока неданошанага нованароджанага да практычна дарослага 18-гадовага пацыента.

Галоўны дзіцячы нейрахірург Міністэрства аховы здароўя Міхаіл Талабаеў у размове з журналістамі абазначыў дасягненні службы. Беларускія ўрачы сёння паспяхова спраўляюцца не толькі з такімі хваробамі, як, напрыклад, пухліны цэнтральнай нервовай сістэмы, але і лечаць функцыянальныя захворванні. "Гэта значыць нашы аперацыі накіраваны на паляпшэнне якасці жыцця. Гэта датычыцца пацыентаў з дзіцячым цэрэбральным паралічам са спастычнасцю, дзяцей з эпілепсіяй", - сказаў ён. Асваенне гэтых аперацый адбываецца на працягу шэрага гадоў, аднак важна ўдасканальваць навыкі.

Мінск з 29 лістапада па 1 снежня стаў пляцоўкай для правядзення буйнейшай падзеі ў галіне аховы здароўя - І Еўразійскага з'езда дзіцячых нейрахірургаў. У беларускую сталіцу з'ехаліся вядучыя спецыялісты не толькі з краін постсавецкай прасторы. Усяго зарэгістравана больш за 320 гасцей з 17 дзяржаў. Лектары і слухачы прыехалі з Японіі, Казахстана, Бразіліі, Ізраіля, Вялікабрытаніі, Малдовы, Расіі, Італіі, Украіны, Германіі. Праграма ўключае тэматычныя секцыйныя пасяджэнні, пленарныя лекцыі, сатэлітныя сімпозіумы вучоных. У ходзе з'езда ў Беларусі пройдзе афіцыйная школа, арганізаваная Міжнародным таварыствам па дзіцячай нейрахірургіі (ISPN). Гэта арганізацыя штогод праводзіць толькі некалькі школ па ўсім свеце. У гэтым годзе яны праходзілі ў Кітаі, ПАР, Аргенціне. Упершыню такое мерапрыемства пройдзе ў Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі