15 верасня, Душанбэ /Кар. БЕЛТА/. Заходнія партнёры штучна ствараюць праблемы для Беларусі. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Напярэдадні сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у Душанбэ прайшло сумеснае пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі АДКБ.
"Мы праінфармавалі аб сітуацыі, якая складваецца ў нашым рэгіёне, нашых адносінах з заходнімі партнёрамі, праблемах, якія нам штучна ствараюць заходнія партнёры. У цэлым нашы падыходы знаходзяць абсалютную падтрымку ва ўсіх саюзнікаў па АДКБ", - заявіў Уладзімір Макей.
Прадстаўнікі дзяржаў - членаў АДКБ абмеркавалі таксама сітуацыю ў Афганістане, развіццё ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, барацьбу з кіберпагрозамі. "Мы бачым, як актыўна сёння сацыяльныя сеткі выкарыстоўваюцца не толькі для нагнятання страсцей у нейкай адной асобна ўзятай краіне, але і для распальвання нянавісці ў цэлых рэгіёнах. Гэта таксама трэба ўлічваць", - адзначыў міністр.