Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

19 Ліс 2015

Макей: У Беларусі з вялікай заклапочанасцю ўспрымаюць актывізацыю міжнароднага тэрарызму

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з вялікай заклапочанасцю ўспрымаюць актывізацыю міжнароднага тэрарызму. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей па выніках сустрэчы з федэральным міністрам замежных спраў ФРГ Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам, якая адбылася напярэдадні ў Берліне, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Уладзімір Макей адзначыў, што яго візіт праходзіў ва ўмовах абвастрэння і без таго напружанай міжнародна-палітычнай сітуацыі.

"У Беларусі таксама з вялікай заклапочанасцю ўспрымаюць актывізацыю міжнароднага тэрарызму, чарговай праявай якога сталі жудасныя тэракты, што адбыліся некалькі дзён таму ў Парыжы", - адзначыў кіраўнік МЗС.

Уладзімір Макей звярнуў увагу, што існуе мноства важных праблем, вырашэннем якіх цяпер заняты Еўрапейскі саюз, гэта і тэрарыстычныя атакі, і эканамічныя цяжкасці, і крызіс ва Украіне і іншых рэгіёнах. У сувязі з гэтым ён папрасіў свайго германскага калегу, каб на гэтым фоне не згубілася тэма Беларусі.

Гаворачы аб украінскім крызісе, міністр адзначыў, што гэта ўяўляе рэальную пагрозу для бяспекі ўсяго рэгіёна. "Наша стаўленне да ўкраінскага крызісу было з самага пачатку выразным, наш Прэзідэнт шмат разоў гаварыў аб гэтым. Мы зацікаўлены ў тым, каб мір ва Украіне быў адноўлены як мага хутчэй. Мы заўсёды выступалі за адзінства, за захаванне Украіны як адзінай дзяржавы", - сказаў ён.

"Мы - тры славянскія народы: украінцы, рускія і беларусы. Калі два браты або сястры сварацца, трэці павінен быць гатовы дапамагчы памірыць іх. Мы заўсёды рабілі ўсё магчымае, каб аднавіць мір на ўкраінскай зямлі. Вы ведаеце, што мы далі згоду на тое, каб кантактная група АБСЕ працавала ў Мінску, і яна рэгулярна праводзіць свае пасяджэнні. Мы цесна ўзаемадзейнічаем і з расіянамі, і з украінцамі і імкнёмся зрабіць усё магчымае на афіцыйным і неафіцыйным узроўні для аднаўлення стабільнасці і спакою ва Украіне", - падкрэсліў кіраўнік МЗС Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі