Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

27 Стд 2017

Макей: У Беларусі свята захоўваюць памяць аб ахвярах халакосту

Макей: У Беларусі свята захоўваюць памяць аб ахвярах халакосту

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі свята захоўваюць памяць аб ахвярах халакосту. Аб гэтым заявіла начальнік галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі Міністэрства замежных спраў Ларыса Бельская, зачытваючы пасланне міністра замежных спраў Уладзіміра Макея на цырымоніі, прысвечанай Міжнароднаму дню памяці ахвяр халакосту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Беларусі ўстаноўлена больш як 500 помнікаў загінулым у час халакосту. Беларусь ганарыцца сваімі грамадзянамі, Праведнікамі народаў свету, якія з вялікай рызыкай для жыцця дапамагалі пазбегнуць гібелі сотням яўрэяў. У выстаўцы, што адкрыта ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, злучыліся ў адно боль памяці і голас сумлення", - сказана ў пасланні.

Цырымонія, прысвечаная Міжнароднаму дню памяці ахвяр халакосту, прайшла ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Ключавой сімвалічнай падзеяй стала запальванне шасці свечак у жалобнай абстаноўцы ў памяць аб шасці мільёнах ахвяр халакосту. Сімвалічны жэст завяршылі мінутай маўчання. Дыпломы і медалі Праведнікаў народаў свету перадалі прадстаўнікам сем'яў Надзеі Кухаронак, Рамана і Сафіі Маліноўскіх. Гэтыя людзі ў час вайны з рызыкай для жыцця дапамагалі ўратавацца вязням лагераў на тэрыторыі Беларусі.

Мерапрыемства арганізавана пасольствам Ізраіля ў Беларусі пры падтрымцы МЗС. На цырымоніі адбылося таксама адкрыццё фотавыстаўкі "Імя вам і памяць".

Міжнародны дзень памяці ахвяр халакосту быў заснаваны ААН у 2005 годзе. Праведнік народаў свету - пачэснае званне, якое прысвойваецца Ізраільскім інстытутам катастрофы і гераізму нацыянальнага мемарыяла Катастрофы і Гераізму Яд ва-Шэм. На медалі Праведніка свету выгравіравана "Той, хто выратаваў адзіную душу, выратаваў цэлы свет".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі