Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

18 Крс 2016

Макей: У Беларусі няма закрытых тэм у супрацоўніцтве з МАГАТЭ

18 красавіка, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. У Беларусі няма закрытых тэм у супрацоўніцтве з Міжнародным агенцтвам па атамнай энергіі (МАГАТЭ). Аб гэтым сёння заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей на сустрэчы ў МЗС з генеральным дырэктарам МАГАТЭ Юкія Амана, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Макей падкрэсліў, што беларускі бок гатовы абмяркоўваць усе пытанні, якія могуць зацікавіць кіраўніка МАГАТЭ ў ходзе яго візіту.

Міністр адзначыў, што МАГАТЭ - адна з самых аўтарытэтных міжнародных арганізацый у сферы ядзернай бяспекі. Беларусь, паводле слоў міністра, гатова рабіць усё магчымае, каб умацоўваць пазіцыі агенцтва.

Юкія Амана наведвае Беларусь другі раз. Першы яго візіт адбыўся ў 2012 годзе. Генеральны сакратар МАГАТЭ лічыць, што выбраў добры час, каб наведаць краіну зноў. На сустрэчы з міністрам замежных спраў ён выказаў упэўненасць, што яго візіт дапаможа вывучыць прагрэс, змяненні, якія адбыліся ў Беларусі ў сферы ядзернай энергетыкі за чатыры гады.

Візіт прадоўжыцца па 20 красавіка. Чакаецца, што генеральны дырэктар МАГАТЭ прыме ўдзел у адкрыцці выстаўкі "Атамэкспа" ў Мінску, наведае будаўнічую пляцоўку БелАЭС у Астраўцы і Рэспубліканскі цэнтр кіравання і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі.

Беларусь - адна з краін - заснавальніц МАГАТЭ. Акрамя таго, яна ўдзельнічае ва ўсіх міжнародных канвенцыях, заключаных пад эгідай арганізацыі. На стабільна высокім узроўні ажыццяўляюцца палітычныя кантакты. Кіраўніцтва МАГАТЭ рэгулярна наведвае Беларусь. У 2015 годзе краіна трэці раз на два гады была выбрана ў Савет кіраўнікоў МАГАТЭ. Прыярытэты ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і агенцтвам - гэта развіццё нацыянальнай ядзернай энергетычнай інфраструктуры, а таксама ахова здароўя, рэабілітацыя раёнаў, пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі