Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Sep 2017

Макей: Памятны знак "Беларусам замежжа" сімвалізуе рух наперад да ўмацавання незалежнасці Беларусі

Макей: Памятны знак

8 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Памятны знак "Беларусам замежжа" сімвалізуе рух наперад да ўмацавання незалежнасці Беларусі. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей на цырымоніі адкрыцця скульптурнай кампазіцыі ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Памятны знак сімвалізуе нялёгкі шлях дачок і сыноў Беларусі, якія з прычыны абставін апынуліся ў розных месцах свету, але захавалі любоў да Радзімы", - сказаў Уладзімір Макей. Паводле яго слоў, кола, якое пакладзена ў аснову скульптурнай кампазіцыі, азначае рух наперад у напрамку ўмацавання незалежнасці і дабрабыту народа, імкненне да адзінства.

Міністр адзначыў важнасць таго, што адкрыццё памятнага знака праходзіць у год 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, звязанага з Францыскам Скарынам, шматгранная асоба якога аб'ядноўвае ўсіх беларусаў свету.

Уладзімір Макей нагадаў, што ў гэтым годзе адбыўся сёмы з'езд беларусаў свету, галоўным вынікам якога стала ўзаемная прыхільнасць рабіць усё магчымае для ўмацавання незалежнасці Беларусі. Сёння ў МЗС пройдзе пасяджэнне кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа. У Беларусі за 25 гадоў пабудавана незалежная дзяржава, якая праводзіць шматвектарную палітыку, уносіць уклад ва ўмацаванне міжнароднага дыялогу. У краіне няма спрэчак і прэтэнзій да іншых дзяржаў, падтрымліваецца мір, у тым ліку і міжканфесійны. "Беларусь заўсёды рада прыняць суайчыннікаў, і мы рады дыялогу з іншымі дзяржавамі", - заявіў Уладзімір Макей.

У сваю чаргу міністр культуры Барыс Святлоў прывітаў шматлікіх гасцей, у тым ліку беларусаў замежжа, якія прыбылі на адкрыццё памятнага знака. Ён падкрэсліў, што скульптурная кампазіцыя з'яўляецца сімвалам гісторыі і незалежнасці, а таксама міжкультурнага дыялогу.

Кіраўнік арганізацыі "Беларусы Масквы" Аксана Салопава адзначыла, што Беларусь з'яўляецца адзінай дзяржавай, дзе ўстаноўлены такі помнік. "Гэта пачатак вялікага і доўгага светлага шляху на карысць Беларусі і яе культуры", - сказала яна, звярнуўшы ўвагу на важнасць далейшага развіцця дыялогу па лініі Беларусь - беларуская дыяспара за мяжой.

На мерапрыемстве прысутнічалі аўтары скульптуры Аляксандр Фінскі і Армен Сардараў. Яны звярнулі ўвагу, што памятны знак размясціўся на беразе Свіслачы, дзе сярод першых археалагічных раскопак было менавіта старажытнае кола. Такім чынам, ідэя стварэння гэтай скульптурнай кампазіцыі ўвасобіла ў тым ліку і старажытны сімвалічны знак кола як рух наперад.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі