Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Ліс 2017

Макей: Новае пагадненне Беларусі з ЕС будзе хутчэй раней, чым пазней

Макей: Новае пагадненне Беларусі з ЕС будзе хутчэй раней, чым пазней

24 лістапада, Брусель /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей упэўнены ў станоўчай перспектыве хуткага заключэння базавага пагаднення аб супрацоўніцтве Беларусі з ЕС. Аб гэтым ён заявіў журналістам пасля прыбыцця на саміт ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства" ў Бруселі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я ўпэўнены, што будзе (новае пагадненне. - Заўвага БЕЛТА) і што гэта будзе раней, чым пазней. Мы з нашымі еўрапейскімі партнёрамі працуем", - сказаў міністр.

Уладзімір Макей выказаў меркаванне, што нічога не перашкаджае заключэнню такога пагаднення, але неабходна рабіць тыя крокі, якія павінен рабіць кожны з бакоў. "Разуменне аб неабходнасці заключэння гэтага пагаднення, як мне здаецца, ёсць", - падкрэсліў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства. Як раней адзначалася, на гэты момант адносіны Беларусі і ЕС фармальна рэгулююцца пагадненнем, якое было заключана яшчэ ў часы Савецкага Саюза.

Паводле слоў міністра, на саміце ў Бруселі таксама будуць абмяркоўвацца Прыярытэты партнёрства з Еўрасаюзам да 2020 года. Гэты дакумент знаходзіцца на ўзгадненні бакоў.

Кіраўніка МЗС таксама спыталі аб тым, які эфект можа даць партнёрства ў сферы мабільнасці. "Гэта азначае наша супрацоўніцтва ў сферы міграцыі. І яно заключана паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам, і мы працуем над далейшай рэалізацыяй гэтага пагаднення. Напэўна, для звычайнага беларуса яно нічога не азначае, таму што гэта больш звязана з тым, якія дамоўленасці мы маем з Еўрапейскім саюзам у сферы міграцыі. Каб мы маглі дамаўляцца аб тым, як працаваць з тымі нелегальнымі мігрантамі, якія адпраўляюцца ў тую ці іншую частку нашага рэгіёна", - растлумачыў міністр.

Яшчэ адно пытанне ад прадстаўнікоў СМІ датычылася бяспекі ў атамнай сферы і, у прыватнасці, будаўніцтва БелАЭС. Уладзімір Макей падкрэсліў, што беларускі бок адкрыты да супрацоўніцтва. "Больш таго, мы маглі не праводзіць стрэс-тэсты, якія мы правялі. Таму што гэта патрабаванне Еўрапейскай камісіі. Але мы правялі іх, таму што самі вырашылі гэта зрабіць", - сказаў ён.

"Усходняе партнёрства" - сумесная ініцыятыва, накіраваная на ўмацаванне ўзаемаадносін паміж Еўрапейскім саюзам і Арменіяй, Азербайджанам, Беларуссю, Грузіяй, Малдовай і Украінай. Гэта ініцыятыва з'явілася як асаблівае ўсходняе прадаўжэнне Еўрапейскай палітыкі суседства, якая падразумявае наладжванне як двухбаковых, так і шматбаковых адносін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі