VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Лют 2016

Макей: Мінскі фармат перагавораў па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу апраўдаў сябе

Макей: Мінскі фармат перагавораў па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу апраўдаў сябе

11 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Мінскі фармат перагавораў па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу апраўдаў сябе. Такі пункт гледжання выказаў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей перад пачаткам міжнароднай канферэнцыі "Мінскія пагадненні праз год: дасягненні, выклікі, урокі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мінскі фармат перагавораў апраўдаў сябе, і калі б усе зацікаўленыя бакі выканалі мінскія дамоўленасці, то канфлікт быў бы спынены", - упэўнены кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Пры гэтым Уладзімір Макей адзначыў, што ў пытаннях гэтага канфлікту Беларусь не займае нічыю пазіцыю і зыходзіць са сваіх нацыянальных інтарэсаў.

У дзень першай гадавіны заключэння мінскіх пагадненняў эксперты з краін "нармандскай чацвёркі" - Германіі, Расіі, Францыі і Украіны - сабраліся ў сталіцы Беларусі для аналізу дасягненняў, няўдач, урокаў і будучых выклікаў па выкананні мінскіх дамоўленасцей. Удзельнікі канферэнцыі маюць намер выпрацаваць канкрэтныя рэкамендацыі ўсім бакам канфлікту на ўсходзе Украіны.

11-12 лютага 2015 года пасля 16-гадзінных перагавораў лідары краін "нармандскай чацвёркі" прыйшлі да дамоўленасці аб спыненні агню ў Данбасе. У іх прысутнасці быў падпісаны Комплекс мер па выкананні мінскіх пагадненняў. Гэта дало магчымасць знізіць інтэнсіўнасць баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны і выратаваць чалавечыя жыцці па абодва бакі процістаяння. Аднак на працягу года мінскія пагадненні не раз былі на мяжы поўнага зрыву на фоне ўзрастаючага палітычнага і ваеннага напружання ў Данбасе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход