Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

5 Apr 2016

Макей: Карабахскі канфлікт неабходна ўрэгуляваць за сталом перагавораў на прынцыпах міжнароднага права

5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Карабахскі канфлікт неабходна ўрэгуляваць за сталом перагавораў на падставе прынцыпаў міжнароднага права. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наша стаўленне да падзей, якія адбываюцца ў раёне Нагорнага Карабаха, адназначнае - мы катэгарычна супраць прымянення ваеннай сілы. Мы за тое, каб сітуацыя была ўрэгулявана за сталом перагавораў на падставе існуючых агульнапрызнаных прынцыпаў міжнароднага права", - падкрэсліў Уладзімір Макей.

Міністр дадаў, што сітуацыя вакол карабахскага канфлікту абмяркоўваецца ў Вене ў фармаце Мінскай групы АБСЕ. "Спадзяёмся, што гэта абмеркаванне прывядзе да таго, што дынаміка і напружанасць канфлікту пачнуць спадаць", - сказаў дыпламат.

Сітуацыя ў раёне Нагорнага Карабаха абвастрылася ў першых чыслах красавіка. Такой эскалацыі ў рэгіёне не было з 1994 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі